Вам адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па факце катаванняў? Дашліце копію пастановы праваабаронцам

18 October 2021, 11:15 AM
Вам адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы па факце катаванняў? Дашліце копію пастановы праваабаронцам

Кожная адмова Следчага камітэта можа зрабіцца доказам здзяйснення злачынства. Дапамажыце нам сабраць гэтыя доказы!

Беларускія ўлады яшчэ на пачатку 2021 года заявілі ў ААН пра паступленне да іх ад грамадзянаў 4 644 заяваў і паведамленняў "пра ўжыванне падчас спынення несанкцыянаваных пратэстных акцый да асобаў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў фізічнай сілы і спецсродкаў". Сёлета ў канцы жніўня намеснік старшыні Следчага камітэта агучыў абноўленую інфармацыю: у падраздзяленні СК з 9 жніўня 2020 года паступіла амаль 5 тысяч зваротаў і паведамленняў аб ужыванні гвалту з боку міліцыі, з іх у Мінску — больш як 3600.

Тады ж СК заявіў аб адмове праводзіць расследаванне катаванняў у ізалятарах на Акрэсціна ў жніўні 2020 года: адразу 680 затрыманым адмовілі ў завядзенні крымінальных справаў. Да гэтага па выніках нібы праведзеных праверак рознымі падраздзяленнямі СК выносіліся падобныя рашэнні ў дачыненні да іншых заяўнікоў.

Чаму праведзеная праверка — гэта не расследаванне?

У адрозненне ад расследавання, праверка праводзіцца абмежаванымі працэсуальнымі сродкамі: не ажыццяўляюцца допыты сведак, пры якіх яны папярэджваюцца пра крымінальную адказнасць за дачу заведама ілжывых паказанняў ці за адмову ад дачы паказанняў, не праводзяцца апазнанні і вочныя стаўкі, а службовыя асобы не адхіляюцца ад выканання службовых абавязкаў. Адпаведна, датычныя да катаванняў службовыя асобы працягваюць карыстацца перавагамі ўлады, магчыма, здзяйсняць падобныя дзеянні зноў і зноў. Па большай частцы выпадкаў, вядомых праваабаронцам, ніхто не высвятляў асобы і не апытваў датычных да катаванняў супрацоўнікаў сілавых ведамстваў; не збіраліся доказы вінаватасці пэўных асобаў у катаваннях і іншых службовых злачынствах.

Што прапануюць праваабаронцы?

Калі вы падавалі заяву на катаванні ці бесчалавечнае абыходжанне з боку сілавікоў пасля падзеяў жніўня 2020 года, атрымалі адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і ў вас ёсць копія пастановы, запоўніце кароткую форму.

Калі ў вас няма копіі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы (як правіла, заяўніку высылалі толькі апавяшчэнне), то яе можна атрымаць у Следчым камітэце асабіста ці па пошце. Юрысты “Вясны” дапамогуць скласці неабходны запыт у СК, а таксама абскардзіць адмову.

Калі вы гатовыя распавесці пра сваю гісторыю затрымання і катаванняў у адносінах да вас (публічна ці канфідэнцыйна) — звяжыцеся з камандай дакументавання праз тэлеграм-акаўнт @viasnadoc.

Чаму гэта важна?

  1. Калі пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў будзе абскарджана, СК атрымае выразны сігнал пра нязгоду з высновамі праверкі.

  2. Калі мы захоўваем доказы злачынства супраць чалавечнасці, то магчымасць расследавання і прыцягненні да адказнасці вінаватых магчымая як у будучыні, гэтак і цяпер у межах розных працэдур, у тым ліку ў межах універсальнай юрысдыкцыі ў іншых дзяржавах.

  3. Мы зафіксуем вашу гісторыю ў межах збору доказаў злачынстваў прадстаўнікоў улады падчас і пасля выбараў 2020 года ў Міжнароднай платформе для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus).

Кожная адмова Следчага камітэта можа зрабіцца доказам здзяйснення злачынства. Дапамажыце нам сабраць гэтыя доказы!

Арыгінальны артыкул змешчаны на сайце праваабарончага цэнтру "Вясна"

Share

See more news

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 February 2026, 10:13 AM
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 February 2026, 11:01 AM
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 February 2026, 7:33 AM
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 January 2026, 1:57 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці