Венецыянская камісія незадаволеная папраўкамі ў Канстытуцыю Беларусі

23 February 2022, 11:42 AM
Венецыянская камісія незадаволеная папраўкамі ў Канстытуцыю Беларусі

Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) падрыхтавала тэрміновае заключэнне па канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі. Згодна з ім, праект паправак, які будзе вынесены на рэферэндум 27 лютага 2022 года, "не толькі не здольны скасаваць моцны дысбаланс паміж галінамі ўлады, замацаваны ў дзейснай Канстытуцыі, але нават можа пагоршыць яго".

Венецыянская камісія раскрытыкавала слабы ўдзел парламента ў распрацоўцы паправак, недастатковую празрыстасць працэсу падрыхтоўкі праекта і відавочную адсутнасць рэальнага супрацоўніцтва ўраду як з апазіцыяй у выгнанні, гэтак і з іншымі зацікаўленымі бакамі і грамадзянскай супольнасцю.

У Камісіі прыходзяць да высновы, што запланаваныя канстытуцыйныя змены несумяшчальныя з фундаментальнымі дэмакратычнымі каштоўнасцямі Савета Еўропы. У той жа час, нягледзячы на агульную негатыўную ацэнку канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі, Камісія не лічыць, што такая не з'яўляецца неабходнай ці непажаданай. Наадварот, яна прапануе ўладам краіны правесці такую рэформу, якая скасавала б цяперашні дысбаланс уладаў, увяла неабходныя стрымліванні і супрацьвагі і была б арганізаваная ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Паведамляецца, што папярэдняе заключэнне наконт паправак падрыхтаванае ў экстраным парадку — у межах тэрміновай працэдуры, у сціслыя тэрміны і без правядзення сустрэч з уладамі краіны.


У склад Камісіі ўваходзяць 47 краін-сябраў Савета Еўропы, а таксама Алжыр, Бразілія, Ізраіль, Казахстан, Коста-Рыка, Косава, Кыргызстан, Марока, Мексіка, Перу, Рэспубліка Карэя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Туніс і Чылі.

Арыгінал артыкула (на расейскай мове)

Пераклад на беларускую мову: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці