«Вясна» атрымала Прэмію ўніверсітэта Граца за дакументаванне парушэнняў правоў чалавека

31 March 2024, 12:16 PM
«Вясна» атрымала Прэмію ўніверсітэта Граца за дакументаванне парушэнняў правоў чалавека

На фота: Прадстаўнікі Універсітэта і арганізацый на мерапрыемcтве. Фота: Uni Graz/Vilgut

Праваабарончы цэнтр "Вясна" у складзе Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці атрымаў прэмію ўніверсітэта Граца ў галіне правоў чалавека за працу па дакументаванні грубых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Універсітэт Граца ўручыў Прэмію 22 сакавіка 2024 года ў горадзе Грац, Аўстрыя. Гэтым ён выказаў сігнал вольнай і дэмакратычнай Еўропе. На цырымоніі і сімпозіўме прысутнічалі прадстаўнікі і прадстаўніцы DIGNITY — Дацкага інстытута супраць катаванняў, Праваабарончага цэнтру "Вясна", Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў (Беларусь), Еўрапейскага камітэту па папярэджанні катаванняў, Bellingcat, Truth Hounds, Human Rights Watch, а таксама АБСЕ. Падчас цэрымоніі ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі палітычны пераслед беларусаў і беларусак. Прысутныя глыбока разумелі кантэкст таго, што адбываецца: напрыклад, падчас узгадвання Марыі Калеснікавай прагучала кампазіцыя з удзелам флейты. 

Беларусь не перастае сыходзіць з фокусу

Пасля ўручэння прэміі адбылося пленарнае пасяджэнне, дзе абмеркавалі падыход, арыентаваны на ахвяр, практыку прымянення і магчымасці выкарыстання для расследаванняў матэрыялаў з адкрытых крыніц, унікальнасць Платформы і магчымасць выкарыстанне досведу ў іншых сітуацыях у іншых краінах. "Вясна" падзялілася сваім досведам працы з ахвярамі, грунтам для якога з'яўляецца павага, прыняцце і індывідуальны падыход да ўсіх пацярпелых, з якімі спецыялісты і спецыялісткі камунікуюць падчас дакументавання. Гэта знайшло водгук у прысутных.

"Для універсітэта свабода выкладання і даследаванняў мае першараднае значэнне. З гэтым непарыўна звязаны такія каштоўнасці, як свабода ад незаконных пераследаў, свабода выказвання меркаванняў і свабода фармаваць сваё жыццё ў адпаведнасці са сваімі ідэямі, — сказаў Пітэр Рыдлер, рэктар універсітэта Граца. — Узнагарода IAPB з'яўляецца выказваннем гэтай прыхільнасці і падкрэслівае важнасць правоў чалавека для нашага універсітэта".

Расмус Грю Крыстэнсэн, кіраўнік няўрадавай арганізацыі DIGNITY, якая ўзначальвае IAPB, адзначыў, што гэтая ўзнагарода — важнае прызнанне ўнікальных і інавацыйных асаблівасцяў IAPB:

"Цяпер у турмах знаходзяцца каля 1500 палітвязняў", — нагадаў ён, апісваючы сітуацыю ў Беларусі. — Вызваленыя з турмы працягваюць паведамляць, што іх катавалі ў турме і падвяргалі іншым формам жорсткага абыходжання. Беларусы, якія бягуць з краіны, рызыкуюць экспрапрыяваць пакінутую імі маёмасць і страціць грамадзянства".

Прадстаўніца "Вясны" Паліна распавяла, што падчас імпрэзы шмат увагі надзялялі росту рэпрэсій, умовам утрымання беларусаў у месцах зняволення, практыку інкамунікада і пераслед беларусаў замяжой. Удзельнікі і ўдзельніцы мерапрыемства задавалі іншыя пытанні, каб глыбей зразумець кантэкст, у якім цяпер існуе Беларусь: якім чынам варта называць Лукашэнку? Як сітуацыя зменіцца, калі ён пакіне сваё месца? Як пераследуюць асобныя групы насельніцтва?

"Мы падрабязна адказвалі на ўсе пытанні, — адзначыла Паліна. — На мерапрыемстве прысутнічала шмат людзей, у тым ліку і студэнты ўніверсітэта розных спецыяльнасцяў – пасля яны падыходзілі і задавалі пытанні, выказвалі сваю падзяку за нашу працу. 

Я была адной з нямногіх, хто цяпер непасрэдна мае камунікацыю са сведкамі і пацярпелымі, таму мой досвед быў вельмі важны для прысутных. Мне было важна падзяліцца рэальнымі фактамі гвалту і рэпрэсіяў, якія я чую падчас інтэрв'ю і якія могуць сыходзіць з поля зроку на фоне ўсяго, што адбываецца ў Беларусі.

У сваёй прамове я падзякавала за гонар атрымаць Міжнародную прэстыжную прэмію ў галіне правоў, распавяла пра нашых калегаў, якія ўтрымліваюцца ў зняволенні, працу дакументатараў. Нам было важна мець магчымасць пагаварыць пра шлях, па якім ідзе беларускае грамадства ў сваёй барацьбе за дэмакратыю. Я падкрэсліла, што беларускі народ удзячны за стварэнне Платформы і салідарнасць дэмакратычнага свету ў нашай барацьбе за свабоду. Дасягненне справядлівасці і падсправаздачнасці заўсёды было доўгім шляхам, мы радыя, што можам разам глядзець на свет у цалкам новай перспектыве і ўдасканальваць механізмы правасуддзя. Час не мусіць гуляць на руку тым, хто парушае правы чалавека”.

"Вясна" таксама ўзяла ўдзел у сустрэчах з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі мясцовай беларускай дыяспары, а таксама дала інтэрв'ю для студэнцкага часопісу "Denken + Glaube", закрануўшы праблемы пераследу каталіцкага насельніцтва ў Беларусі.

Як працуе Платформа?

Платформа была створаная ў 2021 годзе, каб дакументаваць злачынствы супраць правоў чалавека ў Беларусі і далейшага прыцягнення вінаватых да адказнасці. За гэты час было задакументавана каля 2500 паведамленняў пацярпелых і сведкаў. Умовы, у якіх працуе Платформа ў Беларусі ўнікальная тым, што ўлады не робяць намаганняў па расследаванні грубых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасці, не прызнаючы іх факту. Таму Платформа па меры магчымага запаўняе гэтыя прабелы. 

У складзе Платформы — дзве беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія знаходзяцца ў кантэксце ўсіх падзей і прамой давернай сувязі з беларусамі: Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Міжнародны камітэта па расследаванні катаванняў.

Асноўная мэта платформы — збіраць, кансалідаваць, правяраць і захоўваць інфармацыю і доказы сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, уключаючы катаванні, учыненыя ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і ў наступны перыяд. Ідэя складаецца ў тым, каб стварыць "хаб" або сховішча такой кансалідаванай інфармацыі і высакаякасных доказаў з розных крыніц. Мэта гэтага сховішча — падтрымаць органы пракуратуры і крымінальныя працэсы ў нацыянальных судах, у адпаведнасці з прынцыпам універсальнай юрысдыкцыі, а таксама любыя іншыя адпаведныя працэдуры прыцягнення да адказнасці. Гэта ўлючае і экспертызу ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, з якой у "Вясны" наладжанае выдатнае і цеснае супрацоўніцтва.

"Вясна" пачала збіраць гісторыі катаванняў з 2020 года. На жаль, гэта праца працягваецца дагэтуль. Мы просім сведак гвалту працягваць знаходзіць мужнасць і мець зносіны з праваабаронцамі.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Share

See more news

UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 September 2025, 9:23 AM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці