«Вясна» атрымала прэмію The Albie Awards 2022 ад Фонду «Клуні за справядлівасць»

13 May 2022, 12:01 PM
«Вясна» атрымала прэмію The Albie Awards 2022 ад Фонду «Клуні за справядлівасць»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» удастоены прэміі The Albie Awards 2022, заснаванай Фондам «Клуні за справядлівасць», у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі».

«Праваабарончая група была голасам супраціву ў Беларусі на працягу амаль 30 гадоў, ведучы адважную барацьбу за свабоду і дэмакратыю супраць рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі. Напярэдадні і пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года група заплаціла высокую цану за сваю працу: сем членаў «Вясны» былі затрыманыя па сфабрыкаваных абвінавачваннях, абодва лідары арганізацыі знаходзяцца ў турме», – заявілі арганізатары.

Узнагароду таксама атрымалі:

  • суддзя Албі Сакс — за дасягненні ў галіне правасуддзя на працягу ўсяго жыцця;

  • Марыя Рэса — у намінацыі "Справядлівасць для журналістаў";

  • iAct — у намінацыі "Справядлівасць для тых, хто выжыў";

  • доктар Жазэфіна Кулеа — у намінацыі "Справядлівасць для жанчын".

Прэмія Албі, якая ўручаецца ўпершыню, названая ў гонар суддзі Албі Сакса, які вядомы сваім гераічным імкненнем пакончыць з апартэідам у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Яе мэта — прыцягнуць увагу да бясстрашных людзей, якія змагаюцца за справядлівасць, нягледзячы на вялікую асабістую рызыку.

Фонд «Клуні за справядлівасць» быў заснаваны ў канцы 2016 года Джорджам і Амаль Клуні для прасоўвання правасуддзя ў залах суда, аўдыторыях і супольнасцях па ўсім свеце.

Паводле сайту ПЦ "Вясна"

Share

See more news

Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
05 December 2025, 9:00 PM
Што такое «Accountability for Belarus»? Тлумачыць экспертка БХК Кацярына Дзяйкала
"Вясна" разбіраецца разам з эксперткай БХК Кацярынай Дзяйкалай.
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
04 December 2025, 9:00 PM
Шлях да Еўрапейскай Канвенцыі: чаму адмена смяротнага пакарання — ключ да абароны правоў беларусаў
Беларусы вартыя быць у Радзе Еўропы. Але адной з перашкод для гэтага становіцца наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне.
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
28 November 2025, 6:00 AM
16 справаў супраць Беларусі: Камітэт па правах чалавека ААН вынес меркаванні
Камітэт па правах чалавека ААН вынес Меркаванні па справе адразу 16 заяўнікаў. Яны тычыліся штрафаў за вывешванне бела-чырвона-белых сцягоў (і не толькі) на вокнах уласных дамоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці