ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»

15 July 2024, 11:00 AM
ВYSOL запускае інфармацыйна-навучальную «Акадэмію»

Фонд BYSOL запускае анлайн-праект #BYSOL.Academy. Гэтая акадэмія плануе даць беларусам доступ да базавых ведаў у галіне бяспекі, эканомікі і сацыяльнага актывізму. Платформа створана ў адказ на запыты актывістаў, каб дапамагчы ім зрабіць свае ініцыятывы эфектыўнымі і бяспечнымі.

У пачатку працы на #BYSOL.Academy дасяжныя пяць курсаў:

«Эканоміка. Проста»: аўтар курса — Аляксандр Кныровіч, вядомы эканаміст, прадпрымальнік, аўтар YouTube-канала «Кныровіч». Адзін з лепшых экспертаў у галіне эканомікі.

«Кібербяспека»: аўтар курса — Мікалай Кванталіяні, грамадзянскі актывіст, сябра праўлення DCN Беларусь, сузаснавальнік DigitalSkills.by, кансультант па лічбавай бяспецы.

«Персанальная бяспека»: курс, створаны ў супрацоўніцтве з арганізацыяй BYPOL — аб'яднаннем былых сілавікоў Беларусі.

«Я/мы грамадзянская супольнасць»: аўтар курса — Міхаіл Мацкевіч, праваабаронца, грамадзянскі грамадскі дзеяч і спецыяліст па распрацоўцы адукацыйных праграм і развіцці мясцовых супольнасцяў і ініцыятыў. Курс створаны сумесна з RADA.

«Дызайн-мысленне»: аўтары курса —  беларускія актывісты і аўтары YouTube-канала «Шляхетны гусь».

Курсы будуць карысныя валанцёрам, актывістам і менеджарам сацыяльных праектаў.

Усе курсы складаюцца з 6-12 кароткіх відэалекцый (да 10 хвілін) з тэстамі для праверкі ведаў. Навучанне даступнае ў любы час, і ўсе матэрыялы прадастаўляюцца бясплатна. Рэгістрацыя не патрабуецца, толькі ананімная анкета для атрымання доступу да дадатковых урокаў.

Платформа надае асаблівую ўвагу бяспекі карыстальнікаў. Рэгістрацыя не патрабуецца, і збіраецца толькі мінімальная ананімная інфармацыя для паляпшэння кантэнту. «Першыя два ўрокі даступныя без анкеты. Для далейшага доступу трэба запоўніць кароткую ананімную анкету. Мы не збіраем персанальныя даныя, толькі пол, узрост і краіну пражывання», — падкрэслівае каардынатарка платформы.

Для атрымання дадатковай інфармацыі і доступу да курсаў наведайце сайт.  Курсы — бясплатныя.

See more news

Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
10 November 2024, 10:08 AM
Запрашаем на дыскусію: агульныя мэты і прынцыпы беларускіх праваабаронцаў
БДПЧ запрашае на дыскусію для актуалізацыі Прынцыпаў дзейнасці беларускіх праваабаронцаў.
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
10 September 2024, 9:23 AM
Трэнінг для беларускіх юрыстаў «Прынцып вяршэнства права ў працы Рады Эўропы і Эўрапейскага суда па правах чалавека»
З 16 па 18 кастрычніка ў Празе будзе праходзіць трэнінг для беларускіх юрыстаў.
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
26 August 2024, 12:24 PM
Конкурс праектных прапановаў ад BELARUS BEEHIVE 2.0
Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам.
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
05 March 2024, 8:37 AM
БДПЧ шукае даследнікаў для ацэнкі праграмнай дзейнасці ў 2021-2024 гг.
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае даследнікаў, якія зладзяць ацэнку праграмнай дзейнасці БДПЧ у 2021-2024 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці