#WeStandBYyou: Новыя «хросныя» для беларускіх палітвязняў

15 November 2021, 12:02 PM
#WeStandBYyou: Новыя «хросныя» для беларускіх палітвязняў

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краінаў ЕС і Вялікабрытаніі. Сімвалічныя хросныя з’явіліся ў Вольгі Лойка, Сяргея Маўшука, Аляксандра Івуліна, Вольгі Маёравай, Максіма Вінярскага і Ірыны Злобінай. Акрамя таго, новыя “хросныя” з’явіліся ў Івана Комара і Уладзіміра Дударава.

Сімвалічным хроснымВольгі Лойка стаў дэпутат шатландскага парламентаВілі Рэні. Ён заявіў:

“Жахлівае падаўленне медыя, а таксама неправамерныя затрыманні і гвалт у дачыненні да журналістаў з боку аўтарытарнай дзяржавы ў Беларусі шакуюць. Абвінавачанні, высунутыя супрацоўнікам незалежнага інтэрнэт-сайтаTut.by, абсалютна абсурдныя, і я маю гонар стаць “хросным” і заклікаць вызваліць яго рэдактарку Вольгу Лойка. … Я далучаюся да сваіх калег –абраных прадстаўнікоў ліберальных дэмакратаў, як у Шатландыі, так і астатняй Еўропе, і заклікаю ўрад Беларусі спыніць далейшы гвалт і паважаць асноўныя правы чалавека беларускага народа і яго права на свабоду прэсы”.

colm-markey.jpg

Дэпутат Еўрапарламента ад ІрландыіКолм Маркіпракаментаваў сваё рашэнне падтрымацьСяргея Маўшука:

“Сяргей Маўшук — палітвязень, які адбывае пакаранне ў Беларусі працягласцю шэсць з паловай гадоў за тое, што браў ён удзел у мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе. Ён, як і яго жонка Алена, якая адбывае аналагічнае пакаранне па той жа прычыне, мусіць быць неадкладна вызвалены, каб уз'яднацца з сям'ёй. Ганебна, што людзі гадамі зняволеныя проста таму, што карыстаюцца правам на мірныя сходы”.

liam-mcarthur_ausschnitt.png

Ліам Макартурз'яўляецца дэпутатам шатландскага парламента. Узяўшы на сябе абавязкі “хроснага”Аляксандра Івуліна, ён заявіў:

“Зняволенне Аляксандра і сотняў такіх, як ён у Беларусі, абсалютна агіднае. …Я заклікаю беларускі ўрад паважаць асноўныя правы чалавека беларускага народа і вызваліць усіх тых, хто быў незаконна затрыманы”.

Прыска Зайлер Граф, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі, будзе “хроснай”Вольгі Маёравай. Яна заявіла:

“Як “хросная” Вольгі Маёравай і дэпутатка Нацыянальнай рады ад сацыял-дэмакратаў я патрабую неадкладнага вызвалення яе і ўсіх палітвязняў у Беларусі. Лукашэнка павінен сысці ў адстаўку, а новыя выбары павінны прайсці хутка і сумленна! Правы чалавека з'яўляюцца асновай канстытуцыйнай дзяржавы і не падлягаюць абмеркаванню”.

tomvanderlee.jpg

Том ван дэр Лі, дэпутат нідэрландскага парламента, узяў на сябе абавязкі “хроснага”Максіма Вінярскага.

“Я заклікаю Лукашэнку вызваліць Максіма Вінярскага і ўсіх іншых палітвязняў у Беларусі. Яны маюць поўнае права супрацьстаяць аўтарытарызму. Я падтрымліваю кампанію #WeStandBYyou”.

Джон Хаўэл– дэпутат ад кансерватараў у брытанскім парламенце. Сп. Хаўэл патрабуе вызваленняІрыны Злобінай:

“Я заклікаю ўлады Беларусі вызваліць Ірыну Злобіну. Усё, што яна зрабіла, —збірала добраахвотныя ахвяраванні, каб дапамагчы аплаціць штрафы за ўдзел у мірных сходах. Нідзе гэта не было б расцэнена як злачынства, і яна павінна быць неадкладна вызваленая”.

max-luchs.jpg

Макс Лукс– дэпутат нямецкага Бундэстага ад Партыі зялёных. Ён стаў “хросным”Івана Комара, пасля таго як Маргіт Штумп пакінула парламент. Ён заявіў:

“Я рашуча асуджаю палітычна матываванае зняволенне актывістаў у Беларусі. Замест таго, каб гарантаваць Івану Комару судовы працэс у рамках вяршэнства закона, яму пагражалі расправай, запалохвалі і ў канчатковым выніку ілжыва пасадзілі ў турму. Я вельмі салідарны з беларускай грамадзянскай супольнасцю і заклікаю вызваліць Івана Комара і ўсіх іншых палітвязняў”.

Дэпутатка Бундэстага ад Свабоднай дэмакратычнай партыі, былая сябра камітэта па замежных справахРэната Альтпераняла абавязкі “хроснай”Уладзіміра Дудараваад Юргена Мартэнса. Яна патлумачыла сваё рашэнне наступным чынам:

“Як дакладчыца сваёй парламенцкай групы па Усходняй Еўропе, я вельмі ўважліва назірала за сітуацыяй у Беларусі яшчэ да фальсіфікацыі выбараў. Мірныя акцыі пратэсту, іх добрая арганізацыя, гатоўнасць людзей дапамагаць адно аднаму і стаяць адзін за аднаго – усё гэта выклікае ўва мне глыбокую павагу і вялікае захапленне пратэстным рухам. З іншага боку, тая жорсткасць, з якой самаабвешчаны прэзідэнт Лукашэнка задушыў пратэсты, проста жахлівая. Нават калі, аб'ектыўна кажучы, у нас цяпер мала ўплыву на рэжым у Мінску, мы не павінны выпускаць з-пад увагі сітуацыю ў Беларусі. Вельмі важна, каб палітвязні адчувалі, што пра іх не забыліся, што іх не пакінулі. Даць ім бачнасць – гэта самае меншае, што мы можам – і павінны – зрабіць. Я – як і ўсе дэмакраты – ніколі не стамляюся заклікаць вызваліць такіх палітвязняў, як Уладзімір Дудараў. Мы не павінны дапусціць, каб усе змірыліся з сітуацыяй у Беларусі”.


Нагадаем, 9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя “Libereco — Партнёрства за правы чалавека” распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека. Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэга #WeStandBYyou.

Артыкул з сайта ПЦ "Вясна"

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці