Як стаць трэнерам? Навучальная праграма

21 June 2023, 7:36 AM
Як стаць трэнерам? Навучальная праграма

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае набор на праграму па распрацоўцы якасных мерапрыемстваў нефармальнай адукацыі і навучанню эфектыўнай трэнерскай працы. Праграма гібрыдная: вас чакае тры афлайн-сустрэчы ў Вільні і анлайн-занятасць паміж імі.

Пра што праграма

Каротка – пра тое, як быць эфектыўным_ай трэнерам_кай і ствараць якасныя навучальныя праграмы. Вось чым будзеце займацца:

·       павывучаеце падрабязна розныя фарматы адукацыйных мерапрыемстваў

·       патрэніруецеся ў практыкаваннях для ўзаемадзеяння з навучальнай групай

·       папрацуеце з запытамі замоўцаў трэнінгаў і выяўленнем адукацыйных патрэбаў аўдыторыі

·       распрацуеце і правядзеце свае навучальныя планы і трэнінгі

·       пазнаёміцеся з арганізацыямі-замоўцамі, для якіх магчыма правесці вашыя трэнінгі

Эксперты_кі забяспечаць вам ментарскую падтрымку і дэталёвую зваротную сувязь на працягу ўсёй праграмы.

Для каго праграма

Запрашаем усіх, хто звязаны з нефармальнай адукацыяй і навучаннем іншых людзей. Праграма падыдзе тым, хто: 

·       праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы ў моладзевым сектары і жадае атрымаць спецыялізацыю трэнера_кі;

·       з’яўляецца экспертам_кай у нейкай сферы і хоча перадаваць свае веды і навыкі іншым.

Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сертыфікаты.

З чаго складаецца праграма

Падрабязны расклад праграмы даступны па спасылцы.  

Арганізатары запланавалі для ўдзельнікаў супольную анлайн-працу і тры сустрэчы ў Вільні. Будзе шмат практыкі: падчас праграмы мы дапаможам вам распрацаваць і правесці два трэнінга. 

Афлайн будзем сустракацца ў жніўні, лістападзе і лютым. 

Усі блокі праграмы – анлайн і афлайн – абавязковыя для ўдзелу. Калі ласка, ацаніце свае магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

Што будзе на першым афлайн-інтэнсіве

7-11 жніўня – даты першай сустрэчы ў Вільні. Даты могуць адрознівацца на дзень-два ў той ці іншы бок у залежнасці ад вашага месцазнаходжання і часу, які будзе патрэбны вам, каб дабрацца да мерапрыемства.

Вось якія тэмы будзем разглядаць на першым інтэнсіве:

·       агульныя паняткі і падыходы нефармальнай адукацыі

·       запыты замоўцаў трэнінгаў і выяўленне адукацыйных патрэбаў аўдыторыі

·       распрацоўка адукацыйнай праграмы, яе мэты і задачы, логіка тэматычных блокаў

Дэдлайн прыняцця заявак – 2 ліпеня ўключна.

Рэгістрацыя: https://forms.gle/2riT66W6cuJLzAHw9

Арганізатары_кі звяжуцца з адабранымі ўдзельнікамі_цамі 7 ліпеня. 

Ёсць пытанні? Пішыце на study.help@rada.fm.

See more news

Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
25 September 2023, 8:23 AM
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў
24 August 2023, 1:26 PM
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» аднаўляе конкурс на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор
10 July 2023, 9:56 AM
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” абвяшчаюць набор на Базавую школу па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі, якая адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.
Школа Медыякампетэнцый 11-16 ліпеня: ідзе набор удзельнікаў
22 June 2023, 8:35 AM
Школа Медыякампетэнцый 11-16 ліпеня: ідзе набор удзельнікаў
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх ініцыятываў з Грузіі, Літвы, Польшчы ды іншых краін, зацікаўленыя ў развіцці ўласных медыякампетэнцый для прасоўвання сваіх ініцыятываў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці