Запрашаем да ўдзелу: варкшопы па кіраванні арганізацыяй падчас крызісу

26 April 2023, 12:57 PM
Запрашаем да ўдзелу: варкшопы па кіраванні арганізацыяй падчас крызісу

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае на серыю анлайн-варкшопаў, прысвечаных тэме мэнэджмента арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) ў часы крызіса.

Па выніках мерапрыемстваў удзельнікі і ўдзельніцы:

·      даведаюцца, якія інструменты можна выкарыстоўваць для ацэнкі рызыкаў  як можна рэагаваць на іх;

·      зразумеюць, на якім этапе жыццёвага цыкла знаходзіцца арганізацыя, якія ўнутраныя крызісы верагодныя на гэтым этапе;

·      абмяркуюць, якія стылі лідэрства працуюць у часы крызіса і як стаць больш эфектыўным лідэрам у перыяд перамен;

·      зразумеюць, якія фактары дапамагаюць камандзе не выгараць і як выбудаваць сістэму падтрымкі супрацоўнікаў і валанцёраў;

·      змогуць спланаваць дзеянні сваёй АГС, каб перажыць крызіс з мінімальнымі стратамі.

Серыя варкшопаў складаецца з чатырох заняткаў:

1.     Ацэнка і кіраванне рызыкамі, 4 траўня (чацвер)

2.     Крызісы на розных этапах жыцця арганізацыі і як з імі спраўляцца, 5 траўня (пятніца)

3.     Лідэрства падчас крызісу, 8 траўня (панядзелак)

4.     Як падтрымаць каманду арганізацыі падчас крызісу, 10 траўня (серада).

Час правядзення мерапремстваў: 17:00 – 19:00 па беларускім/літоўскім часе.

Як будуць праходзіць заняткі?

Варкшопы будуць праходзіць у Zoom у фармаце практычных заняткаў

Падчас заняткаў мы заклікаем, але не абавязуем, удзельнікаў і ўдзельніц уключаць гук і камеру, каб забяспечыць максімальна прадуктыўнае ўзаемадзеянне і дыскусіі.

Як трапіць на варкшопы?

Да ўдзелу ў серыі варкшопаў запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека. Зарэгістравацца можна як на адзін занятак, так і на ўсе чатыры анлайн-воркшопа.

Ахвочым трэба запоўніць заяўку па спасылцы не пазней за 2 траўня (аўторак). Пра вынікі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц мы паведамім 3 траўня.

Усе заяўкі пройдуць верыфікацыю.

Кантакты

Па пытаннях, звязаных з удзелам у варкшопах, звяртайцеся па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.

See more news

Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
25 September 2023, 8:23 AM
Стыпендыяльная праграма для журналістаў ад Free Belarus Center
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў
24 August 2023, 1:26 PM
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў
Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» аднаўляе конкурс на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор
10 July 2023, 9:56 AM
Базавая школа па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі: ідзе набор
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” абвяшчаюць набор на Базавую школу па правах чалавека і адвакацыі правоў моладзі, якая адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Польшчы.
Школа Медыякампетэнцый 11-16 ліпеня: ідзе набор удзельнікаў
22 June 2023, 8:35 AM
Школа Медыякампетэнцый 11-16 ліпеня: ідзе набор удзельнікаў
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх ініцыятываў з Грузіі, Літвы, Польшчы ды іншых краін, зацікаўленыя ў развіцці ўласных медыякампетэнцый для прасоўвання сваіх ініцыятываў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці