Заява Міжнароднага ПЭНа пра сітуацыю ў Беларусі

26 May 2021, 10:33 AM
Заява Міжнароднага ПЭНа пра сітуацыю ў Беларусі

Міжнародны ПЭН патрабуе спыніць эскалацыю гвалту і рэпрэсій супраць прадстаўнікоў незалежных СМІ, дзеячаў культуры і грамадзянскай супольнасці

"Патрабуем ад беларускіх уладаў тэрмінова пакласці канец бязлітаснаму падаўленню незалежных і крытычных галасоў", заявілі сёння PEN International, у сувязі з тым, што ціск на пісьменнікаў, журналістаў і дзеячаў культуры ў Беларусі не спыняецца.

“Ўчынак, здзейснены беларускімі ўладамі, абуральны, злачынны, безразважлівы, небяспечны і беспрэцэдэнтны. Ён заслугоўвае самага суровага асуджэння. Ясна, што адміністрацыя Лукашэнкі ні перад чым не спыніцца у сваіх спробах выкараніць іншадумства. Шакуюць надзвычайныя меры, якія прыняў урад Лукашэнкі для арышту апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча. Мы настойліва заклікаем да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і да скасавання ўсіх прад’яўленых яму абвінавачванняў. Шакавальны арышт Пратасевіча з’яўляецца не толькі трывожным сігналам для незалежных СМІ, дзеячаў культуры і грамадзянскай супольнасці Беларусі, але і стварае надзвычай трывожны прэцэдэнт для тых, хто жыве ў выгнанні. Ён таксама перапісвае пратаколы міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, як і стандарты міжнароднага права. Міжнародная супольнасць павінна рашуча выступіць супраць гэтага акта згону самалёта дзяржавай. Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць эскалацыю гвалту, замахаў на свабоду слова і вызваліць усіх незаконна зняволеных”,

 сказаў Саліл Трыпаці, старшыня Камітэта пісьменнікаў у няволі PEN International.

У апошнія месяцы мноства пісьменнікаў, журналістаў і дзеячаў культуры сутыкнуліся з адвольнымі арыштамі, затрыманнямі, звальненнямі і цэнзурай праз бясконцыя спробы ўладаў задушыць іншадумства і пакараць тых, хто адважыўся выказацца супраць парушэнняў асноўных правоў і свабод чалавека.

 PEN International заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць нападкі на незалежныя СМІ, незалежных дзеячаў культуры і грамадскую супольнасць.

Пераклад на беларускую мову - Беларускі ПЭН-цэнтр.

Арыгінал заявы на англійскай мове чытайце па спасылцы.

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці