Заява праваабаронцаў аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Глеб Юр'еў і іншыя)

16 January 2023, 11:41 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Глеб Юр'еў і іншыя)

На фота: Глеб Юр'еў

 заява праваабарончых арганізацый Беларусі

13 студзеня 2023 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Дзяніса Пучака, Яўгена Верхаводкіна, Ілоны Белавус, Людмілы Бажок, Яўгена Фіцава, Аляксандры Рыбчык, Наталлі Юркевіч, Дзяніса Пішчалы, па ч.1 арт. 342 і ч.1 арт. 328 КК (за захоўванне нязначнай колькасці марыхуаны для асабістага ўжывання, што звычайна не цягне пазбаўлення волі) ў дачыненні да Сяргея Кудрыцкага, Людмілы Чарнігі, па ч. 1 арт. 342 і арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару ў дачыненні Беларусі за парушэнне правоў чалавека) ў дачыненні да Глеба Юр’ева, па ч. 1 арт. 342, арт. 368 (за абразу А.Лукашэнкі), арт.366 КК (за выказванні ў сетцы Інтэрнэт) – да Андрэя Красніка, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што вызначаныя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць з-пад варты Дзяніса Пучака, Яўгена Верхаводкіна, Ілону Белавус, Людмілу Бажок, Яўгена Фіцава, Аляксандру Рыбчык, Наталлю Юркевіч, Сяргея Кудрыцкага, Людмілу Чарнігу, Глеба Юр’ева, Андрэя Красніка, Дзяніса Пішчалу і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Human Constanta;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Share

See more news

Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
05 September 2025, 1:13 PM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Вольгу Нікалаеву, Рамана Весялоўскага, Андрэя Матусенку, Кірыла Лескеця, Аляксандра Дулебу, Алесю Вяроўкіну, Ірыну Кішкурна, Таццяну Мінец, Ігара Караткова, Дзмітрыя Трухана, Юлію Феннер, Таццяну Стасеву, Аляксандра Рыбчанку, Кірыла Худзякова.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці