Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітычных зняволеных (Сяргей Скок і іншыя, "Лялькавая справа")

04 May 2021, 3:06 PM
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітычных зняволеных (Сяргей Скок і іншыя, "Лялькавая справа")

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 4 траўня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Сяргей Скок – асуджаны прысудам суда Круглянскага р-на Магілеўскай вобласці на тры гады пазбашлення волі  па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 368 КК (абраза прэзідэнта);

  2. Вольга Клімкова– асуджана прысудам суда Круглянскага р-на Магілёўскай вобласці на тры з паловай гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 339 (хуліганства) арт. 368 КК (абраза прэзідэнта);

  3. Максім Сяргеенка асуджаны прысудам суда Круглянскага р-на Магілёўскай вобласці на тры з паловай гады пазбаўлення волі па ч.2 арт. 339 (хуліганства) арт. 368 КК (абраза прэзідэнта);

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Сяргея Скока, Вольгі Клімковай, Максіма Сяргеенкі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Скока, Вольгу Клімкову, Максіма Сяргеенку і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

"Ініцыятыва FORB";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Даследаванне Алега Мацкевіча. Што такое турэмнае харчаванне ў Беларусі?
06 January 2026, 10:20 AM
Даследаванне Алега Мацкевіча. Што такое турэмнае харчаванне ў Беларусі?
Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч на падставе сведчанняў былых палітзняволеных з розных калоній Беларусі правёў даследванне пра турэмнае харчванне.
Агляд «Вясны»: 2107 новых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у 2025 годзе ў Беларусі
05 January 2026, 11:54 AM
Агляд «Вясны»: 2107 новых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у 2025 годзе ў Беларусі
«Вясна» падводзіць вынікі года: якія суды сталі найбольш рэпрэсіўнымі і што ўлады называлі «экстрэмізмам».
Human Constanta: Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху
04 January 2026, 5:34 PM
Human Constanta: Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху
Исследование «Репрессии без границ: транснациональный авторитаризм в цифровую эпоху» раскрывает, как современные авторитарные режимы используют цифровые технологии, чтобы преследовать активистов, журналистов и правозащитников даже после их вынужденного отъезда за границу.
Human Constanta і Dissident.by: Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)
04 January 2026, 5:28 PM
Human Constanta і Dissident.by: Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)
Гэтая справаздача аналізуе трансфармацыю рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 года з фокусам на сістэмны пераслед за анлайн-актыўнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці