«Журналістыка – не тэрарызм»: Камітэт абароны журналістаў каментуе рэпрэсіі супраць СМІ ў Беларусі

30 May 2022, 8:08 AM
«Журналістыка – не тэрарызм»: Камітэт абароны журналістаў каментуе рэпрэсіі супраць СМІ ў Беларусі

Парыж, 27 траўня 2022 года – Улады Беларусі павінныя зняць усе абвінавачванні з журналістаў Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка, неадкладна вызваліць колішняга журналіста «Белсата» Аляксандра Любенчука і перастаць называць СМІ тэрарыстамі і экстрэмістамі, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў».

Камітэт абароны журналістаў на сваім сайце падрабязна апісвае для міжнароднай аўдыторыі ўсе падрабязнасці затрымання Аляксандра Любенчука, колішняга журналіста незалежнага тэлеканала «Белсат», і прад'яўленыя абвінавачанні ў тэрарызме журналістам у выгнанні Сцяпану Пуцілу і Яну Рудзіку з тэлеграм-каналу NEXTA.

З нагоды гэтых чарговых выпадкаў пераследу вольнага слова ў Беларусі Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай.

«Беларускія ўлады павінныя неадкладна вызваліць Аляксандра Любенчука і зняць вартыя смеху абвінавачванні ў тэрарызме са Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка» - заявіў выканаўчы дырэктар Камітэта абароны журналістаў Роберт Махоні ў Нью-Ёрку. «Журналістыка – гэта не тэрарызм, і спробы знішчыць незалежныя СМІ праз пераслед журналістаў толькі падкрэсліваюць, што ўлады Беларусі не здольныя супрацьстаяць любому крытычнаму слову».

Камітэт абароны журналістаў піша:

«У заяве Следчага камітэта Беларусі, апублікаваным на БелТА, напісана, што Пуцілу і Рудзіка абвнавачваюць таму, што з 2020 года яны «выкарыстоўвалі свае інфармацыйныя рэсурсы для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі і радыкалізацыі так званых пратэстаў». Назваўшы іх тэрарыстамі, Следчы камітэт заявіў, што Пуціла і Рудзік «неаднаразова заклікалі да распальвання сацыяльнай варожасці, перакрыццю дарог і каардынацыі вулічных беспарадкаў, да тэрарыстычных актаў на чыгунцы і дыверсій на прадпрыемствах, якія могуць прывесці да тэхнагенных катастрофаў».

Таксама праваабаронцы распавядаюць сваёй аўдыторыі пра тое, што «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя сайт і сацыяльныя сеткі выдання «Медыязона-Беларусь», тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі».

 

Цалкам артыкул Камітэта абароны журналістаў (на ангельскай мове) чытайце на сайце арганізацыі.

Пераклад на беларускую мову – БДПЧ.

Share

See more news

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 July 2026, 12:59 PM
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 July 2026, 12:56 PM
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 June 2026, 11:48 AM
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 April 2026, 11:29 AM
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці