Анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты»

00:00
панядзелак 04 лістапада 2024
АНЛАЙН
Анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты»

Запісвайцеся на анлайн-курс “Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты”, які адбудзецца з 4 лістапада па 17 снежня ў Кампусе палітычнай навукі.

Чаму 101? Бо на курсе будзе ўзровень ведаў, эквівалентны базаваму курсу ў прэстыжным амерыканскім каледжы, дзе падобныя курсы звычайна абазначаюцца кодам 101.

Кампус палітычнай навукі дае магчымасць атрымаць веды ад спікерак і спікераў з топавых еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў не ў сумным акадэміцкім фармаце, а праз інтэрактыўны курс, дзе цікавыя лекцыі сумешчаны з дыскусіямі і аналізам кейсаў. А напрыканцы навучання адбудзецца праца ў міні-групах па распрацоўцы і прэзентацыі фінальнага праекту.

Пра што даведаецеся на курсе:

  • якія знешнія і ўнутраныя фактары ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць;

  • што можа забяспечваць або тармазіць развіццё дэмакратыі;

  • як рэжымы выкарыстоўваюць інструменты зваротнай сувязі з грамадзянамі ў сваіх інтарэсах;

  • чаму аўтарытарныя суды і парламенты — не проста дэкарацыі;

  • як дасягнуць сумленных выбараў у постаўтарытарных краінах;

  • і шмат яшчэ цікавага.

Хто пра гэта раскажа:

Міхаэль Рохліц, PhD, прафесар, Oxford University;
Ганна Чапман, PhD, прафесарка, University of Oklahoma;
Маргарыта Завадская, PhD, Finnish Institute of Int. Affairs,University of Helsinki;
Леся Руднік, дактарантка Карлстадскага ўніверсітэта, дырэктарка Цэнтра новых ідэй;
Стас Гарэлік, PhD, Цэнтр новых ідэй;
і іншыя.

Удзельніц і ўдзельнікаў чакаюць 12 анлайн-сустрэч, якія будуць адбывацца па вечарах двойчы на тыдзень.

Каму будзе цікавы курс:

Студэнткам і студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, праваабаронцам, даследчыцам і даследчыкам, журналісткам і журналістам. Узроставае абмежаванне для ўдзелу — да 30 гадоў. Таксама будуць англамоўныя спікеры, таму трэба мець мінімум узровень B1.

Падаць заяўку і даведацца падрабязней аб праграме можна на сайце https://politicalcampus.co/
Дэдлайн — 29 кастрычніка!

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці