Дыскусійны круглы стол: Хто вінаваты, што немагчыма знайсці адваката палітвязням і ці гэта злачынства

15:30
пятніца 20 верасня 2024
АНЛАЙН
Дыскусійны круглы стол: Хто вінаваты, што немагчыма знайсці адваката палітвязням і ці гэта злачынства

20 верасня а 15:30 СЕТ, мы збярэмся на круглым стале, які будзе прысвечаны тэме: Хто вінаваты ў тым, што немагчыма знайсці адваката палітвязням і ці можна кваліфікаваць гэта як злачынства? Круглы стол праводзіцца сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека.

З шматлікіх прафесійных груп, якія падвергліся пераследу пасля падзей 2020 года, адна група стаіць паасобку – гэта прафесійная группа адвакатаў. Справа ў тым, што пераслед, рэпрэсіі, ціск з боку кіраўніцтва і Мінюста і перафарматаванне ўмоў дзейнасці адвакатаў ажыцяўлялася не толькі з мэтай адпомсціць адпаведным адвакатам за іх добрасумленную працу па абароне палітычных апанентаў, але ў тым ліку з мэтай, каб усім адвакатам было зразумела, каго нельга абараняць і ад абароны каго патрэбна адмаўляцца. І гэта мела свае наступствы – у Беларусі ёсць даволі вялізная группа людзей, пераследуемых па палітычным матывам, якія не здольныя знайсці сябе адваката – усе адмаўляюцца, толькі чуюць прозвішча, альбо абвінавачванне. І гэта выглядае сістэмнай з'явай, якая патрабуе сваёй юрыдычнай ацэнкі.

Калі ўлады ствараюць перашкоды для выканання адвакацкіх абавязкаў, то такія дзеянні падрываюць фундаментальныя прынцыпы права на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва, якія гарантаваны міжнароднымі правамі чалавека.

Таму было б карысна паглыбіцца ў пытанні прычын, адказнасці дакладных асоб і ацэнкі іх дзеянняў з пункту гледжання прыкмет крымінальных саставаў. Здаецца, было б неправільна разглядаць сутнасць дзеянняў Мінюста і органаў адвакацкага кіравання толькі як накіраваныя на пазбаўленне ліцэнзій адпаведных адвакатаў. Наступствы значна шырэйшыя, чым проста пазбаўленне ліцэнзій, а кола пацярпелых ад стварэння такой атмасферы і такіх умоў, калі адвакаты адмаўляюцца абараняць адпаведных палітвязняў і другіх асоб, нашмат больш шырокае, чым проста кліенты гэтых адвакатаў. Можна сказаць, что колькасць пазбаўлення ліцэнзій перашла ў якасць «гэтыя павінны заставацца без права на абарону», а выключэнне з правілаў стала нормай, і гэта ненармальна і павінна быць ацэнена з юрыдычнага пункту гледжання.

Пытанні для абмеркавання:

1. Ідэнтыфікуем праблему: ці сапраўды немагчыма знайсці адваката палітвязням і якія масштабы праблемы

2. Як стваралася сітуацыя, калі немагчыма знайсці адваката палітвязням і хто ў гэтым удзельнічаў:

а) Ступень удзелу Мінюста, кіраўніцтва адвакатурай і адпаведнага адваката ў парушэнні права на абарону

б) Ці варта лічыць гэтыя праблемы сістэмнымі і штучна кіраванымі

3. Ці з'яўляюцца дадзеныя дзеянні саўдзелам у пераследзе палітычных апанентаў альбо нейкага іншага злачынства па Крымінальнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь альбо ў адпаведнасці з міжнароднымі актамі

! Звяртаем увагу, што для ўдзелу неабходна прайсці верыфікацыю, але мы спадзяемся на разуменне.

Рэгіструйцеся і да сустрэчы!

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі
11 жніўня 2025, 10:02
«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі
За пяць гадоў праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі больш за 100 тысяч фактаў рэпрэсій: ператрусаў, каротка- і доўгатэрміновых затрыманняў, допытаў і іншых відаў перасьледу.
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці
07 жніўня 2025, 11:41
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці
Мэта пазіцыі: Удасканаленне арганізацыйнай структуры і прынцыпаў кіравання ў БДПЧ праз аналіз, распрацоўку новага рэгламента размеркавання адказнасцей і прыняцця рашэнняў і суправаджэнне ў працэсе змен.
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)
07 жніўня 2025, 10:55
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)
Мэта пазіцыі: Паляпшэнне сістэмы кіравання чалавечым патэнцыялам у БДПЧ праз дыягностыку патрэб, распрацоўку HR-інструментаў і кансультацыйную падтрымку каманды.
Прымусовая праца ў беларускіх турмах: як рукамі зняволеных рэжым Лукашэнкі падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны
05 жніўня 2025, 11:10
Прымусовая праца ў беларускіх турмах: як рукамі зняволеных рэжым Лукашэнкі падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны
Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч прааналізаваў адкрытыя крыніцы інфармацыі і сведчанні былых палітзняволеных, і распавёў пра сувязь паміж прымусовай працай зняволеных у беларускіх турмах і задавальненнем ваенных патрэбаў Расійскай Федэрацыі, накіраваных на вайну супраць суверэннай Украіны.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці