Канферэнцыя «Права на забастоўку, абарона ад харассмента і свабода асацыяцыі: грамадскія і навуковыя праблемы ў глабальнай і лакальнай перспектыве»

13:00
панядзелак 20 лістапада 2023
аудыторыя 303 у кампусе ЕГУ (вул. Савічяус 17, Вільнюс, Літва)
Канферэнцыя «Права на забастоўку, абарона ад харассмента і свабода асацыяцыі: грамадскія і навуковыя праблемы ў глабальнай і лакальнай перспектыве»

20 лістапада 2023 года ў ЕГУ пройдзе канферэнцыя “Права на забастоўку, абарона ад харассмента і свабода асацыяцыі: грамадскія і навуковыя праблемы ў глабальнай і лакальнай перспектыве”. Таксама падчас канферэнцыі адкрыецца выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху.

Вось якія пытанні будуць разгледжаны на канферэнцыі:

  • Як будзе і павінен развівацца прафсаюзны рух у Беларусі?

  • Ці можа дэмакратычны прафсаюз з'явіцца ў ЕГУ?

  • Што азначае свабода асацыяцыі ў форме стварэння прафсаюза для рэалізацыі іншых правоў - сацыяльных, эканамічных, грамадзянскіх?

  • Ці можа прафсаюз аб'явіць забастоўку?

  • Чаму МАП падрыхтаваў Канвенцыю аб забароне гвалту і дамаганняў на працоўным месцы? Ці дастасавальна яна ва Універсітэце і ці правільна мы разумеем тэрмін “харасмэнт”?

У Канферэнцыі прымуць удзел прафесары ЕГУ, у тым ліку і рэктар Кшыштаф Рыбіньскі. Таксама з дакладамі выступяць прадстаўнікі незалежных беларускіх прафсаюзаў і працоўнага руху, МАП, нарвежскіх прафсаюзаў і знешнія эксперты.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.

Канферэнцыя пачнецца а 13:00 20 лістапада 2023 г.

Фармат: змешаны.

Афлайн: аудыторыя 303 у кампусе ЕГУ (вул. Савічяус 17, Вільнюс, Літва).

Анлайн: Zoom-спасылка будзе даслана перад Канферэнцыяй.

Па выніках Канферэнцыі чакаецца сумесная заява ўдзельнікаў.

Форма рэгістрацыі па спасылцы

Чакаем вас на канферэнцыі!

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці