Каштоўнасці правоў чалавека: ці сапраўды пад пагрозай? Дыскусія

15:30
пятніца 09 мая 2025
АНЛАЙН
Каштоўнасці правоў чалавека: ці сапраўды пад пагрозай? Дыскусія

Юрыдычны дыскусійны клуб Rule of Law for Belarus запрашае на дыскусію 9 траўня анлайн.

Сёння, калі ідэя правоў чалавека больш не ўспрымаецца як універсальная, мы сутыкаемся з вострым пытаннем: ці сапраўды адбываецца зрух у каштоўнаснай парадыгме? І калі так — што менавіта знікае, падмяняецца, трапляе пад ціск?

Каштоўнасці, якія доўгі час былі апорай для міжнародных супольнасцяў і грамадзянскай супольнасці — годнасць, роўнасць, недыскрымінацыя, свабода самавыражэння, права на жыццё без гвалту — сёння ўсё часцей выклікаюць публічную варожасць або адкрытае адмаўленне.

Абмяркуем:

— Якія каштоўнасці найбольш уразлівыя сёння?

— Ці ёсць яшчэ інстытуцыйная апора для абароны правоў чалавека?

— Што адбываецца з публічным стаўленнем да правоў?

— Як выглядае будучыня праз 5 гадоў — распад ці пераасэнсаванне?

Запрашаем усіх, хто стаміўся ад безнадзейнасці, але не хоча адмаўляцца ад прынцыпаў. Гэта размова не пра тое, «як было лепш раней», а пра тое, як жыць сёння і не згубіць арыенціры.

Рэгістрацыя

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці