Набор на Базавую школу па Правах чалавека (да 11 лістапада 2022)

18:00
пятніца 11 лістапада 2022
Вільнюс, Літва
Набор на Базавую школу па Правах чалавека (да 11 лістапада 2022)

Базавая школа па правах чалавека абвяшчае набор удзельнікаў.

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь (грамадзяне Беларусь) ад 18 да 35 год незалежна ад месца пражывання.

Цягам 8 дзён будуць адбывацца лекцыі, семінары, ворк-шопы і іншыя заняткі розных інтэрактыўных формаў. Падрабязней тут. 

Адукацыйная праграма ў афлайнавым рэжыме адбудзецца ў Літве. Дакладнае месца і час правядзення праграмы будзе дасланы адабраным удзельнікам_цам разам з запрашальным лістом.

Асноўныя тэмы: уводзіны ў канцэпцыю Правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны Правоў чалавека, свабода слова, свабода ад катаванняў, мова варожасці, дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў і інш.

Дэдлайн падачы заяўкі: 11.11.2022г. (уключна).
Аб выніках адбору арганізатары паведамяць не пазней за 15.11.2022 г.

Арганізатары_кі бяруць на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне, трансфер і забеспячэнне анты-кавідных мер на Школе. 

Падаць заяўку

Сайт арганізатараў

Глядзiце таксама

Падрыхтаваны дапаможнік па працы з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў
20 снежня 2024, 12:55
Падрыхтаваны дапаможнік па працы з Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчынаў
Аўтаркі Дапаможніка – выпускніцы адукацыйнай праграмы ILIA-By Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава Таццяна Лішанкова і Вераніка Якаўлева.
Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
10 кастрычніка 2024, 09:23
Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
Лекция Екатерины Шульман (политолога, специалиста по законотворчеству) для беларусских правозащитников.
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
04 верасня 2024, 13:40
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
Паказваем на прыкладзе стварэньня новага закону аб адвакатуры.
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
08 сакавіка 2024, 12:34
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучаецца да распрацоўкі рэформаў прававой сыстэмы пры пераходзе да прававой дзяржавы.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці