Набор на Базавую школу па Правах чалавека (да 11 лістапада 2022)

6:00 PM
Friday 11 November 2022
Вільнюс, Літва
Набор на Базавую школу па Правах чалавека (да 11 лістапада 2022)

Базавая школа па правах чалавека абвяшчае набор удзельнікаў.

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь (грамадзяне Беларусь) ад 18 да 35 год незалежна ад месца пражывання.

Цягам 8 дзён будуць адбывацца лекцыі, семінары, ворк-шопы і іншыя заняткі розных інтэрактыўных формаў. Падрабязней тут. 

Адукацыйная праграма ў афлайнавым рэжыме адбудзецца ў Літве. Дакладнае месца і час правядзення праграмы будзе дасланы адабраным удзельнікам_цам разам з запрашальным лістом.

Асноўныя тэмы: уводзіны ў канцэпцыю Правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны Правоў чалавека, свабода слова, свабода ад катаванняў, мова варожасці, дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў і інш.

Дэдлайн падачы заяўкі: 11.11.2022г. (уключна).
Аб выніках адбору арганізатары паведамяць не пазней за 15.11.2022 г.

Арганізатары_кі бяруць на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне, трансфер і забеспячэнне анты-кавідных мер на Школе. 

Падаць заяўку

Сайт арганізатараў

See more news

З 9 па 21 лістапада пройдзе Тыдзень асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію
09 November 2022, 11:05 AM
З 9 па 21 лістапада пройдзе Тыдзень асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію
Тыдзень асветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію ініцыюе праваабарончая арганізацыя Human Constanta. Што гэта за падзея і якія івэнты пройдуць цягам двух тыдняў, распавёў адзін з заснавальнікаў Human Constanta і галоўных арганізатараў тыдня Валдзіс Фугаш.
«Правовая инициатива» объявляет набор на Образовательный курс по правам человека
05 September 2022, 9:43 AM
«Правовая инициатива» объявляет набор на Образовательный курс по правам человека
Курс разработан для обучения начинающих правозащитников, юристов и гражданских активистов из Беларуси теоретическим и практическим аспектам правозащитной деятельности.
Ідзе набор на Паглыблены курс па правах чалавека
29 June 2022, 12:49 PM
Ідзе набор на Паглыблены курс па правах чалавека
Адукацыйная праграма складаецца з 3 сесій (2 анлайн і 1 афлайн) і накіравана на паглыбленне ведаў у сферы правоў чалавека ды актывізацыю іх на практыцы.
«Ведай і барані свае правы»: відэакурс міжнароднага права правоў чалавека для пачаткоўцаў
02 May 2022, 7:24 AM
«Ведай і барані свае правы»: відэакурс міжнароднага права правоў чалавека для пачаткоўцаў
Кароткі відэакурс па правах чалавека «Ведай і барані свае правы», створаны камандай аднадумцаў і экспертаў, з’явіўся на ютуб-канале «pravybarani».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці