Школа маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition

00:00
пятніца 18 кастрычніка 2024
Стакгольм , Швецыя
Школа маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition

Прагнеш пісаць якасную аналітыку? Падавай заяўку на Школу маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition!

Наступны год будзе важным для палітычнага жыцця Беларусі: у краіне адбудуцца выбары, якім у гэты раз надаецца асаблівая ўвага. Лічым, што варта факусавацца не толькі на дні галасавання, а і на тым, як і з чым падысці да гэтай падзеі, да якіх зменаў падрыхтавацца, дзе шукаць вокны магчымасцяў і лавіць чорных лебядзёў.

Цэнтр новых ідэй запрашае аналітыкаў далучыцца да Школы маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0, каб разам шукаць адказы на гэтыя пытанні. Мы збіраем дзесяць маладых лідараў і лідарак, каб разам з дасведчанай камандай ЦНІ паразважаць пра выбары-2025 і паглядзець на Беларусь у глабальным разрэзе. І гэта мы зробім у Стакгольме падчас адмысловага набору на флагманскую праграму ЦНІ — Школу маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition!

Калі ты маеш досвед у напісанні тэкстаў, жадаеш навучыцца вылучаць трэнды ў палітыцы і грамадстве, прагнеш пісаць класную аналітыку і маеш ідэі для policy briefs на тэму выбараў-2025, то чакаем тваю заяўку!

Вось што будзе адбывацца ў кастрычніку на Школе маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition:

  • фарсайт-сесія пра Беларусь з камандай ЦНІ;

  • воркшопы і лекцыі па напісанні добрых аналітычных тэкстаў;

  • праца над стварэннем уласных policy briefs на тэму выбараў-2025 (з далейшай афлайн-прэзентацыяй у Варшаве);

  • сустрэчы і дыскусіі са шведскімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і даследчыкамі аналітычных цэнтраў.

Для ўдзелу ў Школе мы шукаем беларусак і беларусаў да 30 гадоў:

  • актывістак і актывістаў грамадскіх і палітычных арганізацый з досведам напісання тэкстаў;

  • малодшых даследчыц і даследчыкаў аналітычных цэнтраў;

  • журналістак і журналістаў, якія займаюцца расследаваннямі і напісаннем аналітыкі;

  • студэнтак і студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў (паліталогія, сацыялогія, міжнародныя адносіны і г.д).

Удзельніцы і ўдзельнікі мусяць ведаць англійскую мову на ўзроўні не ніжэй за В1, бо большая частка адукацыйнай праграмы будзе па-англійску.

Праца ў Стакгольме пройдзе ў невялікай групе, таму ў Школу мы адбяром толькі 10 зорных кандыдатак і кандыдатаў, матываваных разважаць, аналізаваць і пісаць пра грамадска-палітычныя падзеі Беларусі (перавагу будзем надаваць жанчынам і ўдзельніцам і ўдзельнікам ранейшых навучальных праграм Цэнтра новых ідэй).

Візіт у Стакгольм запланаваны з 18 па 21 кастрычніка 2024 года (мы забяспечваем транспарт, пражыванне і харчаванне, але не аказваем візавую падтрымку). Удзельніцы і ўдзельнікі Школы напрыканцы атрымаюць сертыфікаты.

Цэнтр новых ідэй упэўнены, што дзякуючы Школе маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition з’явіцца новая генерацыя маладых аўтарак і аўтараў, чые галасы і ўласны досвед дазволяць паглядзець на палітычныя падзеі праз новы фокус.

Вынікам працы ўдзельніц і ўдзельнікаў Школы будуць policy briefs з класнымі рэфарматарскімі ідэямі і рэкамендацыямі для палітычных сіл і грамадства наконт выбараў 2025 года.

Каб падаць заяўку, запоўніце форму по спасылцы — https://forms.gle/F2PZBuS7WMdxHACt9

Дэдлайн для падачы заявак — 26 верасня (уключна).

Арыгінальная публікацыя на сайце Цэнтра новых ідэяў

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
22 верасня 2025, 14:07
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць.
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
22 верасня 2025, 13:45
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2025
19 верасня 2025, 12:49
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2025
Коратка: у Беларусі захоўваецца крытычная сітуацыя з правамі чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці