Унікальны анлайн-курс «Пазіцыянаванне вашага СМІ і фандрайзінг ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў»

17:00
чацвер 16 студзеня 2025
Унікальны анлайн-курс «Пазіцыянаванне вашага СМІ і фандрайзінг ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў»

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Запрашаем медыяменеджэраў, рэдактараў і ўсіх тых, хто хоча лепш разбірацца ў такіх важных аспектах працы медыя, як пазіцыянаванне, камунікацыі з аўдыторыяй і фандрайзінг, на два паглыбленыя вэбінары для прафесіяналаў незалежных СМІ ў рамках бясплатнага анлайн-курса «Пазіцыянаванне вашага СМІ і фандрайзінг ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў».

Калі:

  • 16 студзеня 2025 года, 17:00 да 19:00 па Варшаве, 18:00–20:00 па Вільне, 19:00 — 21:00 па Мінску, 20.00 — 22:00 па Тбілісі - вэбінар па пазіцыянаванні СМІ.

  • 20 студзеня 2025 года, 17:00 да 19:00 па Варшаве, 18:00–20:00 па Вільне, 19:00 — 21:00 па Мінску, 20.00 — 22:00 па Тбілісі - вэбінар па фандрайзінгу.

Падрабязней пра вэбінары:

Вэбінар «Адметнасць у дзеянні: пазіцыянаванне вашага СМІ падчас крызісу»

Прысвечаны распрацоўцы і прымяненню стратэгічных інструментаў для эфектыўнага пазіцыянавання СМІ на рынку з вялікай канкурэнцыяй, асабліва ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў.

Вы даведаецеся:

  • Якія падыходы і стратэгіі дапамагаюць вылучыцца сярод канкурэнтаў.

  • Як аналізаваць рынак і знаходзіць сваю ўнікальную нішу.

  • Як зрабіць так, каб вашае пазіцыянаванне адлюстроўвала каштоўнасці вашай аўдыторыі.

Вэбінар «Фандрайзінг 2.0: інавацыі і партнёрства для ўстойлівасці СМІ»

Абмяркуем ключавыя тэндэнцыі, інавацыйныя стратэгіі і важнасць сумеснай працы для прыцягнення фінансавання. Асаблівую ўвагу надамо таму, як і навошта СМІ аб’ядноўваць намаганні для дасягнення агульных мэт.

Вы даведаецеся:

  • Што чуваць пра настроі, запыты і чаканні донараў у 2025 годзе.

  • Як эфектыўна прэзентаваць свае праекты донарам і выбудоўваць доўгатэрміновыя адносіны.

  • Як партнёрствы паміж медыямі дапамагаюць прыцягваць больш рэсурсаў і ўмацоўваць пазіцыі кожнага ўдзельніка. Мы разгледзім рэальныя прыклады паспяховага супрацоўніцтва, абмяркуем плюсы і мінусы гэтага падыходу, а таксама магчымыя рызыкі.

Трэнер: Джойс Куаові — экспертка у галіне фандрайзінгу, стратэгічных камунікацый і медыяменеджменту. Выдаўца незалежнага расійскага медыя “Черта” і фандрайзер у праваабарончым праекце “ОВД-Инфо”. Мае багаты досвед супрацоўніцтва з незалежнымі медыями і праваабарончымі арганізацыямі з Расіі і Беларусі, дапамагаючы ім выбудоўваць устойлівыя стратэгіі фінансавання і камунікацыі.

Калі вы ўжо ўдзельнічалі ў трэнінгах Джойс, студзеньскія вэбинары стануць выдатнай магчымасцю паглыбіць свае веды і пагрузіцца ў новыя аспекты тэм, якія абмяркоўваюцца, з акцэнтам на практычную працу і рэальныя кейсы.

Рэгістрацыя на анлайн-курс (адразу на два вэбінары) абавязковая і адкрытая да 15.01.2025 , 18:00 па Мінску.

Далучайцеся, каб даведацца больш аб важных аспектах працы СМІ, абмяняцца вопытам з калегамі і знайсці шляхі да ўстойлівага развіцця разам .

РЭГІСТРАЦЫЯ

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку першага вэбінару.

Анлайн-курс «Пазіцыянаванне вашага СМІ і фандрайзінг ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў» арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.

Калі ўзніклі пытанні з нагоды курса, пішыце office@baj.media.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
22 верасня 2025, 14:07
Тлумачыць «Вясна». Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць.
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
22 верасня 2025, 13:45
Заснавана новая прэмія "Голас пакалення свабоды" для правабаронцаў, літаратараў і журналістаў ва ўзросце 60+
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2025
19 верасня 2025, 12:49
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2025
Коратка: у Беларусі захоўваецца крытычная сітуацыя з правамі чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці