170 парламентарыяў з усёй Еўропы звярнуліся да кіраўнікоў беларускіх турмаў

21 лютага 2022, 11:44
170 парламентарыяў з усёй Еўропы звярнуліся да кіраўнікоў беларускіх турмаў

170 парламентарыяў з 16 еўрапейскіх краінаў падпісалі агульны ліст, які будзе адпраўлены Міністэрству ўнутранных спраў Беларусі і кіраўнікам 48 беларускіх турмаў, дзе ўтрымліваюцца палітвязні. Еўрадэпутаты заклікаюць турэмныя ўлады спыніць усе парушэнні і ўшчамленні правоў зняволеных ва ўсіх беларускіх месцах несвабоды.

Ліст падпісалі парламентарыі з Аўстрыі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Італіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Шатландыі, Славакіі, Іспаніі, Швецыі і Швейцарыі.

Прадстаўнік Libereco ў Злучаным Каралеўстве Кен Макбейн сказаў:

"Важна, каб тыя, хто нясе адказнасць за жыццё, здароўе і бяспеку палітычных зняволеных у Беларусі, ведалі, што іх незаконнае і бесчалавечнае абыходжанне не застаецца незаўважаным. Мы спадзяемся, што атрыманне ліста, адрасаванага асабіста, са шматлікімі подпісамі Еўрапейскіх парламентарыяў з розных краінаў, прымусіць іх задумацца пра свае абавязкі. Яны могуць адчуваць, што дзейнічаюць беспакарана і ананімна, але свет назірае за імі".

У лісце дэпутатаў гаворыцца:

"Мы ведаем пра парушэнні асноўных правоў, у якіх адмаўляюць палітвязням у беларускіх следчых ізалятарах, турмах і калонія. Мы ведаем, што затрыманых змяшчаюць у перапоўненыя памяшканні без належнага адзення, сродкаў асабістай гігіены і пасцельных прыналежнасцяў. Мы ведаем, што вязням адмаўляюць у атрыманні лістоў і пасылак, у сустрэчах з іх сем'ямі і ў доступе да належнага юрыдычнага прадстаўніцтва. Мы ведаем, што зняволеным, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, часта адмаўляюць у доступе да лекараў і неабходных леках, а палітычных зняволеных адпраўляюць у карцэры для аказання на іх ціску з-за іх палітычных поглядаў.

Мы заклікаем вас спыніць гэтыя злоўжыванні і парушэнні правоў зняволеных ва ўсіх вашых месцах утрымання пад вартай. Бесчалавечнае абыходжанне з вашымі зняволенымі, пра які мы так часта чуем і ведаем, непрымальнае".

Цалкам тэкст ліста (на ангельскай і расейскай мовах)

Арыгінальны артыкул (на ангельскай мове) на сайце Ліберэка.

Пераклад на беларускую мову - ПЦ "Вясна"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці