Абсерваторыя абароны праваабаронцаў пратэстуе супраць прысуду Вользе Гарбуновай

10 мая 2022, 09:25
Абсерваторыя абароны праваабаронцаў пратэстуе супраць прысуду Вользе Гарбуновай

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства OMCT і FIDH) выступіла са зваротам, дзе асуджае прысуд актывістцы Вользе Гарбуновай і патрабуе зняць з яе абвінавачванні:


«Абсерваторыя даведалася аб прысудах і абмежаванні свабоды спадарыні Вольгі Гарбуновай, праваабаронцы, былой дырэктаркііі грамадскай арганізацыі «Радзіслава», якая займаецца абаронай правоў жанчын.

 6 мая 2022 года суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў Вольгу Гарбунову да трох гадоў абмежавання волі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Гэты прысуд прадугледжвае забарону на выезд за мяжу і выхад з дому ў вячэрні і начны час. Яе вызвалілі з-пад варты ў будынку суда ў дзень вынясення прысуду.

 Раней у сакавіку 2022 года Мінскі гарадскі суд ліквідаваў «Радзіславу».

 Абсерваторыя нагадвае, што 9 лістапада 2021 года супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў дом Вольгі Гарбуновай у Мінску і арыштавалі яе па абвінавачанні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх». Гэтыя абвінавачанні былі звязаныя з яе нібыта ўдзелам у жаночых маршах у верасні 2020 года, пасля чаго яна была затрыманая на два дні. Пасля затрымання яна была дастаўлена ў ізалятар часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна ў Мінску, дзе заставалася пад вартай да суда. У той жа дзень арышту Вольга Гарбунова пачала двухтыднёвую галадоўку ў знак пратэсту супраць свайго несправядлівага затрымання. Пасля 10 сутак утрымання яе перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага. 12 снежня 2021 года праваабаронцам стала вядома, што Вользе Гарбуновай прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1, 2, 3 арт. 293 і ч. 1 і 2 арт. 342 КК.

 Абсерваторыя нагадвае, што ўмовы ўтрымання Вольгі Гарбуновай былі бесчалавечнымі, яна не мела доступу да матраца і пасцельнай бялізны, ёй было адмоўлена ў рэгулярных прагулках і прыёме душа. Больш за тое, сістэма ацяплення была дрэннай і ноччу адключалася, а радыё ўсю ноч было ўключана; затрыманых будзілі кожныя дзве гадзіны.

 Абсерваторыя рашуча асуджае вынясенне прысуду Вользе Гарбуновай і выказвае найвялікшую заклапочанасць яе абмежаваннем волі. Абсерваторыя падкрэслівае, што пакаранне Вольгі Гарбуновай з'яўляецца часткай працяглых рэпрэсій, пачатых у Беларусі на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. На момант публікацыі гэтага тэрміновага звароту 32 праваабаронцы, у тым ліку сем сябраў OMCT і сяброўскай арганізацыі FIDH «Вясна» абвінавачваюцца ў палітычна матываваных крымінальных справах, двое з іх, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца, прызнаныя вінаватымі і асуджаныя да трох і двух з паловай гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

 Больш за тое, абсалютная большасць незалежных праваабарончых арганізацый у Беларусі былі адвольна ліквідаваныя або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, у тым ліку Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Прававая ініцыятыва і «Звяно».

 Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі адмяніць прысуд Вользе Гарбуновай і спыніць усе акты пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць яе і ўсіх іншых праваабаронцаў у краіне”.


Чытаць зварот цалкам (на ангельскай мове) на сайце OMCT

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці