Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае да тэрміновых мераў праз пагаршэнне здароўя Марфы Рабковай

13 красавіка 2022, 15:56
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае да тэрміновых мераў праз пагаршэнне здароўя Марфы Рабковай

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесны праект Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), атрымала новую інфармацыю пра стан палітзняволенай Мафры Рабковай і просіць тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Абсерваторыя выказвае вялікую занепакоенасць пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай у турме і заклікае ўлады Беларусі неадкладна даць ёй доступ да адэкватнага і комплекснага медыцынскага лячэння, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць яе, паколькі яе ўтрыманне пад вартай з'яўляецца адвольным і толькі падвяргае яе жыццё небяспецы.

Абсерваторыя асуджае адвольнае затрыманне сябраў "Вясны", уключаючы кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага, сябра праўлення "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, юрыста і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, юрыста Гомельскага аддзялення "Вясны" Леаніда Судаленку і валанцёраў Таццяну Ласіцу і Андрэя Чапюка і заклікае напісаць афіцыйным прадстаўнікам беларускіх уладаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, генеральнага пракурора, міністра юстыцыі і іншых, каб заклікаць іх:

  • гарантаваць пры любых умовах фізічную недатыкальнасць і псіхалагічны дабрабыт Марфы Рабковай, а таксама ўсіх сябраў "Вясны" і ўсіх іншых праваабаронцаў Беларусі;

  • неадкладна і безумоўна вызваліць Марфу Рабкову, паколькі яе затрыманне з'яўляецца адвольным, і, па ўсёй бачнасці, накіраваным толькі на пакаранне за яе законную праваабарончую дзейнасць;

  • гарантаваць бесперашкодны доступ Марфы Рабковай да адэкватнай медыцынскай дапамогі, адваката па яе выбару і членам яе сям'і;

  • пакласці канец усім актам пераследу — у тым ліку на судовым узроўні — у дачыненні да Марфы Рабковай, а таксама ўсіх сябраў "Вясны" і беларускіх праваабаронцаў, і пры любых абставінах забяспечыць ім магчымасць ажыццяўляць сваю законную дзейнасць без якіх-небудзь перашкод і страху рэпрэсій.

Таксама Абсерваторыя просіць накіроўваць лісты дыпламатычным прадстаўнікам Беларусі ў краінах адрасантаў.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Глядзiце таксама

Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 студзеня 2025, 11:33
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 кастрычніка 2024, 08:16
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці