«Адмова Следчага камітэта пачаць крымінальныя справы парушае міжнародныя абавязкі Беларусі»

13 верасня 2021, 10:46
«Адмова Следчага камітэта пачаць крымінальныя справы парушае міжнародныя абавязкі Беларусі»

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці выступіла з заявай у адказ на рашэнне Следчага камітэта Беларусі, які 26 жніўня абвясціў, што інфармацыя аб катаваннях і іншых злачынствах, у тым ліку жорсткім абыходжанні і сэксуальным гвалце, не будзе расследавацца ў межах крымінальных справаў і, такім чынам, не прывядзе да судовага пераследу вінаватых.

Паведамленне СК “дэманструе нежаданне Беларусі праводзіць аператыўнае, эфектыўнае і бесстаронняе расследаванне абвінавачванняў у датычнасці дзяржаўных органаў да злачынстваў, прадугледжаных міжнародным правам”.

"Адмова Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальных справаў парушае абавязальніцтвы Беларусі ў галіне міжнароднага права", — гаворыцца ў заяве.

Згодна з артыкулам 12 Канвенцыі ААН супраць катаванняў (UNCAT), Беларусь абавязана аператыўна і бесстаронне расследаваць дзеянні, калі існуюць абгрунтаваныя падставы меркаваць, што на любой тэрыторыі, якая знаходзіцца пад яе юрысдыкцыяй, былі здзейсненыя любыя формы катаванняў або жорсткага абыходжання. Артыкул 13 Канвенцыі дае ахвярам катаванняў права звяртацца са скаргамі ў кампетэнтныя органы, якія мусяць разгледзець іх заявы аператыўна, эфектыўна і бесстаронне. Дзяржава павінна зрабіць захады для забеспячэння абароны ахвяраў ад далейшага жорсткага абыходжання або запалохвання.

Міжнародная платформа па прыцягненні вінаватых да адказнасці яшчэ раз пацвярджае свой намер працягваць збор, захаванне і аналіз інфармацыі і доказаў злачынстваў, прадугледжаных міжнародным правам, учыненых беларускімі ўладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх. Мэта Платформы — “зрабіць унёсак у працэсы адказнасці, якія б забяспечылі справядлівасць для ахвяраў гвалту і іх суполак, а таксама прыцягненне да адказнасці асобаў, адказных за гэтыя злачынствы.”

Пераклад на беларускую мову - ПЦ "Вясна"


Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) — гэта кансорцыум беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый. Дзейнасць IAPB падтрымлівае 21 дзяржава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці