UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа

30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа

Спампаваць UPR-справаздачу на англійскай у фармаце pdf

Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года. Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу, якая сведчыць пра ўсё мацнейшы наступ на свабоду выказвання і культурныя ды моўныя правы, выкліканы прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года і наступнымі масавымі пратэстамі. У дакуменце паказваецца, як улады Беларусі бязлітасна душаць любое іншадумства і мэтава знішчаюць беларускую культуру і мову.

Маштаб рэпрэсій уражвае: Беларускі ПЭН зафіксаваў больш за 5800 выпадкаў парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры са жніўня 2020 года. Не менш за 159 дзеячаў культуры, у тым ліку не менш за 40 Людзей Слова, знаходзяцца пад вартай або пад хатнім арыштам праз надуманыя абвінавачанні. Сярод іх – пісьменнікі з кейс-ліста (case list) Міжнароднага ПЭНа Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Кацярына Андрэева (Бахвалава). Пяць дзеячаў культуры памерлі ў зняволенні. Прымусова ліквідавана больш за 1192 НДА, з якіх не менш за 250 – арганізацыі культуры. Закрыта не менш за 5 незалежных выдавецтваў. 141 кніга забаронена як нібыта «патэнцыйна шкодная для нацыянальных інтарэсаў», 81 кніга прызнана «экстрэмісцкімі матэрыяламі» разам з сотнямі іншых мастацкіх рэсурсаў і кантэнту ў сацыяльных сетках. Культурныя ўстановы ператварыліся ў інструменты дзяржаўнай прапаганды. Закрыты значныя арт-пляцоўкі. Дазволеныя рамкі культурнай дзейнасці звузіліся да мінімуму, незалежнае мастацкае самавыяўленне мусіла сысці ў падполле.

Судовая сістэма выкарыстоўваецца як інструмент рэпрэсій, у тым ліку праз расплывістае заканадаўства ў галіне супраць тэрарызму і супрацьдзеяння экстрэмізму. Змены ў Законе Рэспублікі Беларусь аб грамадзянстве дазваляюць пазбаўляць грамадзянства за «экстрэмісцкую» дзейнасць. Так званы «пашпартны дэкрэт» істотна абмяжоўвае магчымасці беларусаў за мяжой атрымліваць дакументы або ажыццяўляць юрыдычныя і адміністрацыйныя дзеянні, што сур’ёзна ўскладняе іх асабістае, прафесійнае і сямейнае жыццё.

Хаця беларуская мова занесена ЮНЕСКА ў пералік патэнцыйна ўразлівых, улады Беларусі не забяспечваюць роўных правоў для яе выкарыстання. Пашыраная дыскрымінацыя прывяла да рэзкага скарачэння колькасці носьбітаў мовы. Кнігі па-беларуску трапляюць пад асаблівы кантроль дзяржаўных органаў. Матэрыялы, што падтрымліваюць нацыянальныя меншасці, абвяшчаюцца «экстрэмісцкімі». У школах забаронена навучанне на польскай і літоўскай мовах.

Поўны тэкст сумеснай справаздачы па-англійску чытайце па спасылцы.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці