Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі

30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі

«Беларуская культура, мова і ідэнтычнасць на працягу апошніх пяці гадоў зазнаюць няспынны наступ. Прыйшоў час, каб міжнародная супольнасць заняла выразную пазіцыю ў падтрымку беларускага народа, які працягвае рызыкаваць усім дзеля абароны сваіх фундаментальных правоў і свабоды творчасці». Ма Тыда, старшыня камітэта Міжнароднага ПЭНа «Пісьменнікі ў зняволенні».

Улады Беларусі працягваюць жорстка і з поўнай беспакаранасцю пераследаваць пісьменнікаў і дзеячаў культуры, заявілі Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America), адзначаючы 5-ыя ўгодкі сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў жніўня 2020 года. Арганізацыі заклікаюць да прыцягнення да адказнасці за грубыя парушэнні правоў чалавека і да падтрымкі беларускай культуры.

Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года. Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America) падалі ў ААН дакумент, які сведчыць пра выкліканы прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года і наступнымі масавымі пратэстамі ўсё мацнейшы наступ на свабоду выказвання, культурныя і моўныя правы. У дакуменце паказваецца, як улады Беларусі бязлітасна душаць любое іншадумства і мэтава знішчаюць беларускую культуру і мову.

Маштаб рэпрэсій уражвае: Беларускі ПЭН зафіксаваў больш за 5800 выпадкаў парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры са жніўня 2020 года. 159 дзеячаў культуры, сярод іх 40 Людзей Слова, знаходзяцца пад вартай або пад хатнім арыштам праз надуманыя абвінавачанні. Сярод іх – пісьменнікі з кейс-ліста (case list) Міжнароднага ПЭНа Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Кацярына Андрэева (Бахвалава). Пяць дзеячаў культуры памерлі ў зняволенні. Прымусова ліквідавана больш за 1192 НДА, з якіх не меньш за 250– арганізацыі культуры. Закрыта не менш за 5 незалежных выдавецтваў. 141 кніга забаронена як нібыта «патэнцыйна шкодная для нацыянальных інтарэсаў», 81 кніга прызнана «экстрэмісцкімі матэрыяламі» разам з сотнямі іншых мастацкіх рэсурсаў і кантэнту ў сацыяльных сетках. Культурныя ўстановы ператварыліся ў інструменты дзяржаўнай прапаганды. Закрыты значныя арт-пляцоўкі. Дазволеныя рамкі культурнай дзейнасці звузіліся да мінімуму, незалежнае мастацкае самавыяўленне мусіла сысці ў падполле.

Судовая сістэма выкарыстоўваецца як інструмент рэпрэсій, у тым ліку праз расплывістае заканадаўства ў галіне супраць тэрарызму і супрацьдзеяння экстрэмізму. Змены ў Законе Рэспублікі Беларусь аб грамадзянстве дазваляюць пазбаўляць грамадзянства за «экстрэмісцкую» дзейнасць. Так званы «пашпартны дэкрэт» істотна абмяжоўвае магчымасці беларусаў за мяжой атрымліваць дакументы або ажыццяўляць юрыдычныя і адміністрацыйныя дзеянні, што сур’ёзна ўскладняе іх асабістае, прафесійнае і сямейнае жыццё.

Хаця беларуская мова занесена ЮНЕСКА ў пералік патэнцыйна ўразлівых, улады Беларусі не забяспечваюць роўных правоў для яе выкарыстання. Пашыраная дыскрымінацыя прывяла да рэзкага скарачэння колькасці носьбітаў мовы. Кнігі па-беларуску трапляюць пад асаблівы кантроль дзяржаўных органаў. Матэрыялы, што падтрымліваюць нацыянальныя меншасці, абвяшчаюцца «экстрэмісцкімі». У школах забаронена навучанне на польскай і літоўскай мовах.

Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America) заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць практыку ізаляцыі арыштаваных і вызваліць усіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры, затрыманых выключна за мірнае выказванне поглядаў. Улады мусяць спыніць пераслед дзеячаў культуры як унутры краіны, так і за яе межамі, у тым ліку шляхам адмены «пашпартнага дэкрэта» і рэпрэсіўных змен у Закон аб грамадзянстве. Арганізацыі заклікаюць прыняць таксама неабходныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя і судовыя меры для гарантавання бяспечных умоў пры ажыццяўленні творчай і культурнай дзейнасці, а таксама для захавання і развіцця беларускай культуры.

Дадатковая інфармацыя

Каб даведацца больш пра дзейнасць Беларускага ПЭНа, у тым ліку пра маніторынгі парушэнняў правоў чалавека, калі ласка, націсніце тут.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 верасня 2025, 09:23
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці