Адукацыйная праграма «Курс на каштоўнасці»

11 жніўня 2023, 10:36
Адукацыйная праграма «Курс на каштоўнасці»

Стартуе 01.09.2023

Моладзевая арганізацыя ІншыЯ запрашае прадстаўні_ц беларускіх арганізацый і ініцыятыў на практыка-арыентаваную адукацыйную анлайн-праграму «Курс на каштоўнасці». Рэгістрацыя адкрыта да 13.08.2023.

У свеце, які ўвесь час змяняецца, нам неабходна на нешта абапірацца ў сваёй дзейнасці. Нам патрэбна нешта, каб не даць плыні навінаў і падзей збіць нас з абранага курсу. Адно з магчымых апірышчаў — нашыя каштоўнасці.

Чаго чакаць

Па выніках праграмы ты:

  • Даведаешся, што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць

  • Разбярэшся чаму пералічаныя каштоўнасці называюцца скразнымі і якое дачыненне маюць да тваёй дзейнасці

  • Навучышся ўключаць каштоўнасці ў сваю працу і рэалізоўваць іх праз сваю дзейнасць

  • Зразумееш, чаго сапраўды чакае донар у праектнай заяўцы, калі запытваецца цябе пра рэалізацыю скразных каштоўнасцяў

  • Зменіш дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы, абапіраючыся на каштоўнасці

  • Будзеш мець магчымасць з нашай падтрымкай укараніць каштоўнасці ў працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы

Эксперт_кі

Марына Штрахава, сузаснавальніца арганізацыі ІншыЯ, мэнэджарка сацыяльных праектаў, прыхільніца скразных каштоўнасцяў

Зміцер Радзіеўскі, сузаснавальнік і дырэктар арганізацыі ІншыЯ

Марыя Ландо, трэнерка-кансультантка па развіццю арганізацый грамадзянскай супольнасці

Марына Ментусава, феміністка, CEO Gender Equality Management, CEO & co-founder Safe Skills School, калумністка Forbes Women, вядучая шоў «Женщины Тяжелого Поведения»

Таццяна Кузняцова, экалагістка, мэнэджарка экалагічных праектаў, аўтарка курсаў Школы «Экаідэі» і матэрыялаў Ecoidea.me

Для каго

  • Праграма разлічана на  беларускіх актывіст_ак,  якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх арганізацыях і/ці ініцыятывах

  • Тыя, хто  гатовы да зменаў  у сваёй працы. Праграма максімальна скіравана на практычнае прымяненне ведаў адразу пад час адукацыі.

  • Праграма будзе праходзіць анлайн, таму нам  не прынцыпова ў якой краіне ты будзеш  знаходзіцца падчас адукацыі.

Як будзе праходзіць

Праграма будзе праходзіць з 1 верасня да 21 снежня 2023 і складаецца з двух частак:

  1.  Адукацыйная частка з 01.09 па 31.10.  Яна ўключае самастойнае вывучэнне тэорыі на анлайн-платформе (відэа, тэксты і інш.), а таксама практычныя заняткі ў Zoom 1 раз на тыдзень — чацвер 19:00 (па мінскім часе) — працягласцю 1,5 гадзіны. Пасля кожнага тэматычнага модуля запланавана невялікае практычнае заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы плана зменаў у тваёй арганізацыі ці ініцыятыве і зойме ад 15 хвілін да гадзіны.

  2.  Практычная частка з 01.11 па 21.12.  Яна ўключае рэалізацыю падрыхтаванага плану зменаў на карысць рэалізацыі каштоўнасцяў. Каманда праграмы будзе дапамагаць у рэалізацыі планаў рознымі спосабамі.

Для паўнавартаснага ўдзелу спатрэбіцца каля 5 гадзін на тыдзень. Найбольш зручна будзе ўдзельнічаць з камп’ютара ці ноўтбука, а для некаторых сесій дадаткова можа спатрэбіцца смартфон. 

 Мовы праграмы:  беларуская і руская.

Падрабязная праграма

Праграма курса

Удзельні_цы, якія паспяхова завершаць хаця б адну з частак праграмы, атрымаюць сертыфікаты.

Як трапіць

Каб навучацца на праграме, неабходна запоўніць анкету https://forms.gle/NuQpTZ33T2MCZ9uQA  да 23:59 13 жніўня.  Не пазней за 21 жніўня ты атрымаеш адказ пра вынікі адбору на пошту, якую пазначыш пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежаваная, таму мы пакідаем за сабою права абіраць удзельн_іц, сыходзячы з той інфармацыі, што будзе прадстаўленая ў анкетах. Пры патрэбе ўдакладнення інфармацыі мы звяжамся дадаткова па пазначаных кантактах.

Калі ў цябе ўзніклі пытанні па правядзенні праграмы — смела пішы на пошту info@theothersby.org з пазнакай у тэме ліста «Курс на каштоўнасці».

Арыгінальная публікацыя

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 красавіка 2025, 13:55
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці