Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла ў судзе рашэнне Мінюста аб пазбаўленні яе ліцэнзіі

01 кастрычніка 2017, 16:55
Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла ў судзе рашэнне Мінюста аб пазбаўленні яе ліцэнзіі

Адвакат Ганна Бахціна абскардзіла рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі.

Скарга ў суд Маскоўскага раёна была накіравана 26 верасня па пошце.
«Прашу прызнаць гэту пастанову, вынесеную Міністэрствам юстыцыі 14 верасня, незаконнай і неабгрунтаванай. Прашу таксама прыпыніць выкананне гэтай пастановы да прыняцця рашэння суда і ўступлення яго ў законную сілу», – распавяла адвакат.

12 верасня кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці Міністэрства юстыцыі падчас пазачарговай атэстацыі адвакатаў прызнала Ганну Бахціну «недастаткова кваліфікаванай». 14 верасня Мінюст на падставе заключэнняў кваліфікацыйнай камісіі прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння выдадзенай Бахціной ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Ганна Бахціна звязвае рашэнне Мінюста з тым, што яна абараняла блогера Эдуарда Пальчыса, а таксама Міраслава Лазоўскага, фігуранта яшчэ не завершанай «Справы патрыётаў».

Ганна Бахціна – вядомая ў Беларусі спецыялістка з 13-гадовым пракурорскім стажам і 25-гадовым стажам адвакацкай дзейнасці. Апошнія дзесяць гадоў яна абараняла многіх фігурантаў рэзанансных спраў з палітычнай афарбоўкай. У прыватнасці прадстаўляла інтарэсы Эніры Браніцкай, абвінавачанай у 2006 годзе ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі – аб’яднання назіральнікаў за выбарамі “Партнёрства”, журналісткі Ірыны Халіп – у справе аб масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, стваральніка вострасацыяльнага рэсурса 1863x.com блогера Эдуарда Пальчыса.

Артыкулы па тэме

Патрабуем спыніць умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры
Падзялiцца

Глядзiце таксама

Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
11 жніўня 2025, 09:26
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 ліпеня 2025, 12:31
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 студзеня 2025, 11:33
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 кастрычніка 2024, 08:16
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці