Адвакаты Наталля Мацкевіч і Павел Сапелка разважаюць пра лёс беларускай адвакатуры

06 верасня 2022, 11:16
Адвакаты Наталля Мацкевіч і Павел Сапелка разважаюць пра лёс беларускай адвакатуры

Праект «Права на абарону» папрасіў адвакатаў паразважаць пра першы ўдар па незалежнай адвакатуры ў 2010 годзе, пра тое, якой тады была адвакатура, пра сённяшнія падзеі і пра тое, ці магло б быць іначай.


Сёлета беларуская адвакатура па афіцыйнай версіі адзначае сваё стагоддзе. Кіраўніцтва адвакатуры адлічвае дату стварэння з савецкіх часоў, нягледзячы на ​​тое, што адвакаты існавалі ў Беларусі задоўга да гэтага. Нажаль, амаль уся гісторыя адвакатуры суверэннай Беларусі – гэта гісторыя яе паслаблення і страты ёю незалежнасці.

Аднымі з такіх знакавых падзей для чарговай страты адвакатуры часткі сваёй незалежнасці былі выбары 2010 года. Менавіта тады адбылося першае масавае  «пакаранне» адвакатаў, якія абаранялі палітычных апанентаў улады. З іншага боку, у той жа год у самай масавай і самай моцнай калегіі адвакатаў – Мінскай гарадской – быў выбраны ў рамках адкрытай і канкурэнтнай працэдуры новы прэзідыум, з якім былі звязаны надзеі на новае жыццё ў беларускай адвакатуры. Але потым нешта пайшло не так.

Праект «Права на абарону» папрасіў адваката* Наталлю Мацкевіч пагаварыць пра тыя падзеі, якой была тады адвакатура, як працавалі адвакаты, што змянілася пасля 2010 года і ці магло быць нешта іначай з адным з непасрэдных удзельнікаў тых падзей – адвакатам* Паўлам Сапелкам, які абараняў Андрэя Саннікава і Паўла Севярынца ў 2010-2011 гадах.

 

* Праект «Права на абарону» наўмысна не ўжывае слова «былы» ў дачыненні да адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзіі або выключаных з адвакатуры ў рамках працэдур, зробленых з парушэннем прынцыпаў адвакатуры.

ВІДЭА ПА СПАСЫЛЦЫ

Хранаметраж відэа:

00:00 - Уступ

02:02 - Як працавалася адвакатам у 90-я гады

03:31 – Абаронцы Курапатаў і першыя палітычныя справы

05:03 - Крымінальныя справы па абразе А.Лукашэнкі ў пачатку 2000-х

07:05 - Ці было страшна займацца палітычнымі справамі

09:08 - Ці можа адвакат звяртацца да сродкаў масавай інфармацыі

11:30 – Момант ісціны для адваката П.Сапелкі

13:02 – Збіццё А. Саннікава і бяздзеянне праваахоўных органаў

14:45 - Новы прэзідыум МГКА вясной 2010 года і чаканне перамен

16:10 - Як Мінюст прыбіраў непажаданых адвакатаў

17:38 – Калі калегіі адвакатаў яшчэ маглі мець сваё меркаванне

18:13 – Пазбаўленне ліцэнзіі П.Сапелкі рукамі калег

21:38 - Чаму прагрэсіўны Прэзідыум не абараніў сваіх адвакатаў

23:25 - Напад на аднаго адваката – напад на ўсю адвакатуру

24:10 - Ці варта ахвяраваць адным адвакатам

25:10 - Калі мяне «расстралялі»

26:55 - Крыўдзіцца няма на каго

28:01 - Ці можна было нешта зрабіць за 10 гадоў, каб адвакатура стала мацнейшай

29:05 - Далі цукерку і закруцілі гайкі

31:26 - Як праваабаронцы абаранялі адвакатуру і дзе была сама адвакатура

32:55 – Што ўвогуле можна было зрабіць у Беларусі з законам аб адвакатуры

34:18 - Не марныя 10 гадоў

35:16 – Адвакатура не працуе, адвакаты працуюць

35:58 - Ці ёсць цяпер адвакатура

37:33 – Гімн беларускай адвакатуры як твар беларускай адвакатуры

38:10 - Як можна цяпер працаваць адвакатам

38:38 - Новая адвакатура новай Беларусі

40:10 - Калі суд будзе вольны, тады і будзе запыт на моцную незалежную адвакатуру.

41:38 - У Беларусі больш за 60 адвакатаў пазбаўлены права на прафесію

Спасылка на відэа

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці