Агляд «Вясны»: Не менш за 45 чалавек у кастрычніку 2023 года асуджаныя па палітычных матывах

08 лістапада 2023, 11:16
Агляд «Вясны»: Не менш за 45 чалавек у кастрычніку 2023 года асуджаныя па палітычных матывах

Праваабаронцы "Вясны" цягам кастрычніка фіксавалі працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах.

Лічбы грамадзян, якія трапілі пад каток рэпрэсій судоў – за кастрычнік гэта каля 113 чалавек – па рэгіёнах выглядаюць наступным чынам: Мінск – 55 чалавек, Мінская вобласць – 9, Брэсцкая вобласць – 15, Гродзенская вобласць – 8, Віцебская вобласць – 8, Магілёўская вобласць – 6, Гомельская вобласць – 12. Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра не менш чым 45 асуджаных па палітычных матывах грамадзянах, з якіх 37 мужчын і восем жанчын. Расказваем пра асаблівасці крымінальнага пераследу беларусаў і беларусак у кастрычніку.

музыкі беларускага гуртаМузыкі беларускага гурта "Tor Band" на судзе

Таемныя суды

За кастрычнік праваабаронцы зафіксавалі не менш за пяць выпадкаў, калі інфармацыя аб пачатку разбіральніцтваў па крымінальных справах па палітычных матывах на сайце Вярхоўнага суда ў раздзеле "Электроннае судаводства. Расклад судовых пасяджэнняў" публікаваўся ўжо пасля таго, як судовае слуханне пачалося. Гэта справы: Яўгена Бутайкіса, асуджанага паводле "народнага" артыкула да двух з паловай гадоў хатняй хіміі судом Фрунзенскага раёна Мінска; Яўгена Хачатурава, асуджанага за сарваны сцяг і зламанае дрэўка сцяга да аднаго з паловай года хіміі судом горада Бабруйска і Бабруйскага раёна; Віталя Цыдзіка, справа якога разглядалася Гродзенскім абласным судом па артыкулах аб распальванні варожасці, удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе Лукашэнкі. Вынікамі судовага разбору ў дачыненні да Віталя Цыдзіка праваабаронцы на момант публікацыі гэтага матэрыялу яшчэ не валодаюць. Разгляд справаў у дачыненні да Сяргея Барзоўца, які абвінавачваецца ў абразе Лукашэнкі, і Георгія Рамзы, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады, працягнецца ў лістападзе ў Камянцы і судзе Гродзенскага раёна адпаведна.

Выязныя суды

Варта адзначыць і тую акалічнасць, што на сайце Вярхоўнага суда ў раздзеле "Электроннае судаводства. Расклад судовых пасяджэнняў" не заўсёды публікуюцца дадзеныя аб разглядзе крымінальных справаў, якія разглядаюцца ў парадку выязных судовых разглядаў. Праваабаронцы "Вясны" ў кастрычніку зафіксавалі не менш за чатыры такія выпадкі: у Кобрыне 2 і 3 кастрычніка разглядаліся ў парадку выязных судовых пасяджэнняў справы ў дачыненні да Сяргея Шымко, асуджанага да года пазбаўлення волі за абразу Лукашэнкі, і Канстанціна Біча, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка праваахоўных органаў. Вынікі разгляду справы ў дачыненні да Канстанціна Біча праваабаронцам пакуль не вядомыя. Яшчэ два выпадкі адсутнасці інфармацыі аб тым, што крымінальная справа будзе разглядацца ў парадку выязнога судовага разбору, зафіксаваныя ў Баранавічах, дзе 31 кастрычніка з інтэрвалам у адну гадзіну слухаліся справы ў дачыненні Вадзіма Барысава і Алега Ваўка, абвінавачаных у здзеку з дзяржаўнага сцяга. Кожнаму суд вынес пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год.

У кастрычніку праваабаронцам стала вядома пра замену пакарання палітвязню Іллі Дубаку, асуджанаму ў жніўні гэтага года Мінскім гарадскім судом да трох гадоў пазбаўлення волі, на больш мяккае – тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Падставай да крымінальнага пераследу палітвязня сталі ўдзел у двух маршах 2020 года, а таксама ахвяраванне на адрас фонду, прызнанага "экстрэмісцкім фармаваннем".

32 мінчукі судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту

У раённых судах Мінска ў кастрычніку прасочвалася выразная тэндэнцыя пераследу грамадзян па палітычных матывах у сувязі з іх удзелам у мірных сходах 2020 года па артыкуле аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (артыкул 342 КК). З 55-ці грамадзян, якіх маглі асудзіць у кастрычніку ў Мінску, у 32-ух абвінавачванне складала адзін "народны" артыкул, яшчэ ў двух чалавек гэты артыкул меўся ў абвінавачванні разам з абвінавачваннем у фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання і закліках да санкцый. Разам з тым, фіксуюцца выпадкі судовага пераследу і асуджэння грамадзян цэлымі сем'ямі. Суд Першамайскага раёна Мінска 17 кастрычніка разглядаў крымінальную справу ў дачыненні да Валерыя і Святланы Міхалевіч, а суд Партызанскага раёна Мінска 30 кастрычніка разглядаў такую ж крымінальную справу ў дачыненні да Рамана і Таццяны Безенсон. На дадзены момант вынікі судовых пасяджэнняў высвятляюцца праваабаронцамі "Вясны".

Сем фактаў новага крымінальнага пераследу ў дачыненні да ўжо асуджаных палітвязняў

Па-ранейшаму працягваюцца паўторныя і шматразовыя судовыя працэсы ў дачыненні да палітычных зняволеных, раней асуджаных па палітычных матывах, якія адбываюць пакарання ў месцах пазбаўлення волі. Праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі сем такіх выпадкаў. Так, сёмая крымінальная справа ў дачыненні да палітвязня сталага ўзросту Васіля Дземідовіча разглядалася ў судзе Старадарожскага раёна па артыкулах аб абразе Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады. Вынікі судовага паседжання высвятляюцца праваабаронцамі на дадзены момант. Пільнай увагі грамадскасці заслугоўваюць паўторныя крымінальныя справы і суды ў кастрычніку над палітычнымі зняволенымі Палінай Шарэнда-Панасюк і Змітром Дашкевічам, якіх суды Рэчыцкага і Барысаўскага раёнаў адпаведна асудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі кожнага па артыкуле аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (артыкул 411 КК). Гэты артыкул дазваляе ўладам адвольна дадаваць тэрмін зняволення асуджанаму і фактычна выкарыстоўваецца імі як інструмент для маральнай уразлівасці грамадскіх дзеячаў у вачах грамадства і адмовы гэтых знакавых фігур беларускага нацыянальна-вызвольнага руху ад іх перакананняў і грамадска-палітычнай дзейнасці ў далейшым.

Пераслед дзеячаў культуры

Рэпрэсіі ў дачыненні да дзеячаў культуры набылі функцыянальны характар, паколькі культура ніколі не хлусіць пра палітыку. Дзеячы культуры з дапамогай сваёй творчасці дакладна выкідваюць на першае месца тыя праблемы, якія існуюць і іх яшчэ недастаткова заўважылі. Кастрычнік запомніўся шакавальнымі абставінамі крымінальнай справы ў дачыненні да музыкаў TOR BAND Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка, якіх асудзілі да турэмных тэрмінаў ад сямі з паловай да дзевяці гадоў пазбаўлення волі і буйных штрафаў. Крымінальная справа ў дачыненні да музыкаў, якая слухалася ў закрытым рэжыме, стала следствам шырокага і адвольнага ўжывання дыфамацыйных і антыэкстрэмісцкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса ў мэтах уціску свабоды выказвання меркавання ў дачыненні да дзеячаў культуры за выкананне тэкстаў песень, размешчаных у адкрытым доступе.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці