Агляд «Вясны»: Ня меней за 46 700 затрыманых: адміністрацыйны пераслед у лічбах за тры гады пасьлявыбарчых пратэстаў

09 жніўня 2023, 19:55
Агляд «Вясны»: Ня меней за 46 700 затрыманых: адміністрацыйны пераслед у лічбах за тры гады пасьлявыбарчых пратэстаў

9 жніўня 2020 года беларусы зазналі жорсткія рэпрэсіі за тое, што выйшлі на вуліцы супраць фальсіфікацыі выбараў. З таго часу, ужо тры гады ў Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі, а сітуацыя з правамі чалавека толькі горшае.

"Вясна" расказвае пра адміністрацыйны пераслед за апошнія тры гады паслявыбарчых пратэстаў з 2020 года.

Па інфармацыі праваабаронцаў, за апошнія тры гады было затрымана не менш за 46 700 чалавек. Але гэтая лічба дакладна значна больш, бо праабаронцы, на жаль, не заўсёды атрымліваюць інфармацыю пра рэпрэсіі і пераслед беларусаў.

Беларускія суды прызначылі не менш за 7 560 штрафаў

Агульная сума склала 5 090 295 рублёў (больш за 1 615 000 даляраў).

Таксама суддзі прызначылі мінімум 13 315 арыштаў. Агулам у ізалятарах беларусы адбылі 134 356 сутак. Пры гэтым, паводле звестак праваабаронцаў, з розных прычынаў спынілі толькі 173 справы.

Цягам трох гадоў людзей кожны дзень кідаюць за краты ў нечалавечыя ўмовы без сродкаў гігіены і зменнага адзення. Людзі, якіх утрымліваюць у няволі па тры месяцы, бываюць на свежым паветры толькі тады, калі іх вязуць у РУУС складаць новы пратакол.

Мінімум 6 380 затрыманых: вынікі адміністрацыйнага пераследу беларусаў у 2022 годзе

«Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі.

"Кантрольныя" камеры ўвесь час перапоўненыя, таму людзям даводзіцца спаць на падлозе, пад ложкамі, на лаўцы. Ім не выдаюць пасцельнай бялізны, не выводзяць у душ і на шпацыр. У камеры саджаюць бяздомных людзей у якасці дадатковага ціску. Ноччу і днём бесперапынна гарыць святло.

Мыла і туалетную паперу, затрыманым даводзіцца выпрошваць у адміністрацыі. Часам іх не выдаваюць два-тры дні запар.

Праз "вока" і відэаназіранне ў камерах за кожным дзеяннем затрыманых сочаць дзяжурныя. Цёплай вады няма, а тую, што цячэ з-пад крана, вельмі не рэкамендуецца піць.

Тым, каго забіраюць з дома, не дазваляюць узяць нават сродкі гігіены, таму яны прыдумваюць новыя спосабы, як, напрыклад, пачысціць зубы тымі рэчамі, якія ёсць у камеры. Перадачы да людзей не даходзяць.

Медыцынская дапамога не аказваецца, пры тым, што шмат людзей трапляюць на Акрэсціна моцна збітымі. Адзіная крыніца інфармацыі — новыя сукамернікі, якіх закідваюць штодзённа. Гэтыя ўмовы праваабаронцамі расцэньваюцца як катаванні.


Калі вы адбывалі адміністрацыйны арышт і сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ і ЦІП, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на: Telegram: @zvarot96, Email: zvarot@spring96.org

Гэта патрэбна, каб зафіксаваць парушэнні вашых правоў і дапамагчы скласці скаргу. 

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 красавіка 2025, 13:55
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці