Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе

17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе

На фота: палітвязень Валянцін Штрэмер, які загінуў у калоніі ў 2025 годзе

Праваабарончы цэнтр "Вясна" апублікаваў аналітычны агляд пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе.

Коратка

  • Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай: працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да іншадумцаў, удзельнікаў пратэсных ініцыятыў, журналістаў і праваабаронцаў;

  • аўтарытэтнымі міжнароднымі арганізацыямі вызначаныя грубыя парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавецтва, учыненыя ўладамі Беларусі;

  • нягледзячы на імкненне ўладаў Беларусі схаваць маштаб крымінальных і адміністрацыйных рэпрэсій, у ПЦ "Вясна" працягваюць паступаць даныя аб затрыманнях і пераследзе па палітычных падставах: "Вясне" вядома пра больш чым 8 000 асуджаных (у тым ліку 39 накіраваных на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне) па палітычна матываваных крымінальных справах з 2020 года, сярод іх не менш за 1963 — жанчыны;

  • летась былі асуджаныя не менш за 1 254 чалавекі, з іх 355 жанчын;

  • колькасць палітвязняў па-ранейшаму крытычна высокая: на канец снежня 2025 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіўся 1 131 палітвязень (з іх 167 — жанчыны). Агулам з траўня 2020 года рашэнні аб прызнанні палітвязнямі прымаліся ў дачыненні да 4 339 чалавек. 3 208 чалавек, з якіх 659 — жанчыны, ужо знаходзяцца на волі ў сувязі з адбыццём тэрміну, вызваленнем ад пакарання або ў сувязі са зменай меры стрымання;

  • паводле звестак "Вясны", летась з рознымі відамі рэпрэсій, звязанымі з крымінальным або адміністрацыйным пераследам (затрыманнямі, допытамі, ператрусамі) сутыкнуліся не менш за 2 384 чалавекі. Амаль 30% рэпрэсаваных — жанчыны. Важна адзначыць, што гэтая колькасць не варта параўноўваць са звесткамі папярэдніх гадоў, бо з пачатку 2025 года кардынальна змяніліся ўмовы збору звестак пра рэпрэсіі: улады прыхоўваюць звесткі пра палітычна матываваны пераслед і перашкаджаюць дзейнасці збору такіх дадзеных;

  • палітычных зняволеных у месцах няволі ўтрымліваюць у асабліва жорсткіх умовах, пад строгім кантролем, на іх накладаюцца не прадугледжаныя законам абмежаванні; у выніку многія палітвязні ў дысцыплінарным парадку пазбаўленыя дазволеных па законе пасылак, перадач, у тым ліку медыцынскіх, спатканняў з роднымі, мужам і жонкай, а таксама адвакатамі; перапіска палітвязняў адвольна абмежаваная. Не менш за трох палітвязняў працягваюць утрымліваць у рэжыме інкамунікада. На працягу года два палітвязні – Валянцін Штэрмер і Андрэй Паднябенны — загінулі ў калоніях. Агулам дзевяць палітвязняў памерлі ў калоніях і СІЗА;

  • палітвязні падвяргаюцца прымусовай малааплочванай працы; пасля выхаду на волю па адбыцці пакарання яны трапляюць пад стражэйшы кантроль, які выходзіць за межы звычайнага нагляду за вызваленымі асуджанымі; правы асуджаных дадаткова абмяжоўваюцца наступствамі ўключэння іх у Пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці;

  • суды працягваюць функцыянаваць у якасці інструмента рэпрэсій у дачыненні да фігурантаў палітычна матываваных адміністрацыйных, крымінальных і грамадзянскіх спраў. Незалежнасць судовай сістэмы страчаная;

  • дзейнасць НДА і ініцыятыў па-ранейшаму рэгулярна адвольна крыміналізуецца;

  • працягваецца пераслед за мірнае выказванне меркаванняў, а таксама пад выглядам барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам;

  • цягам года працягваліся рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў, супрацоўнікаў СМІ і блогераў;

  • у Беларусі па-ранейшаму ажыццяўляюцца катаванні і прымяняюцца забароненае абыходжанне па палітычных матывах; няма выпадкаў расследавання і прыцягнення да адказнасці асоб, вінаватых у шырокамаштабных катаваннях і іншых найгрубейшых парушэннях правоў чалавека ў жніўні 2020 года і ў наступныя гады, на нацыянальным узроўні;

  • дыскрымінацыя ў розных сферах захоўваецца, дзяржава не прадпрымае крокаў па яе недапушчэнні; улады дэманізуюць прадстаўнікоў ЛГБТК+, выяўляюць прававыя падставы для пераследу па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці, рэпрадуктыўнага выбару;

  • фальшывымі выбарамі ў лютым 2025 года ўлады працягнулі паўнамоцтвы А. Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін.

Цалкам агляд глядзіце на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці