Агляд «Вясны»: У чэрвені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не меней за 58 чалавек

05 ліпеня 2023, 09:53
Агляд «Вясны»: У чэрвені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не меней за 58 чалавек

На фота: фігуранты крымінальнай справы Вадзіма Пракоп'ева. 21 чэрвеня 2023 года

Праваабаронцы "Вясны" ў чэрвені фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Паводле наяўных звестак, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваныя за мінулы месяц, складае прыблізна 202 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш як 58 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 40 складаюць мужчыны, 18 – жанчыны.

У чэрвені зафіксаваны ўсплёск разгляданых судамі крымінальных спраў за данаты ў адрас нефармальных супольнасцяў і ініцыятыў, якія ўлады абвясцілі экстрэмісцкімі фармаваннямі і тэрарыстычнымі арганізацыямі. Дадзеная тэндэнцыя будзе вызначаць які змяніўся характар структуры крымінальнага пераследу па палітычных матывах і ў ліпені. За мінулы месяц вядома аб вынясенні абвінаваўчых прысудаў у парадку завочнай вытворчасці ў дачыненні да чатырох чалавек.

Сумарна, паводле вядомых праваабаронцаў фактаў асуджэння, у чэрвені суды вынеслі:

  • 255 гадоў пазбаўлення волі ў дачыненні да 35 чалавек;

  • 11 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") у дачыненні да пяці чалавек;

  • 41 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія") у дачыненні да 18 чалавек;

  • 3900 базавых велічынь штрафу на суму 144 300 рублёў у якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да чатырох чалавек разам з пазбаўленнем волі;

  • 15 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, альбо пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, у дачыненні да трох чалавек разам з пазбаўленнем волі;

  • Пазбаўленне воінскіх званняў (падпалкоўнік юстыцыі, капітан міліцыі запасу, старшы лейтэнант запасу, лейтэнант запасу, старшы прапаршчык запасу, сяржант запасу) у дачыненні да шасці чалавек разам з пазбаўленнем волі.

Па вядомых праваабаронцам прысудах у чэрвені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 60% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды ўжывалі ў 9% выпадках крымінальных рэпрэсій. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 31% выпадках асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у чэрвені пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі" і "хатняй хіміі" суды ўжывалі ў 100% вядомых "Вясне" выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных справаў.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 верасня 2025, 19:12
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 верасня 2025, 16:53
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 верасня 2025, 10:58
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
02 верасня 2025, 10:56
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці