Алег Агееў: «Час перайсці ад тэрміна «масавыя рэпрэсіі» да тэрміна «тэрор»

20 снежня 2024, 10:13
Алег Агееў: «Час перайсці ад тэрміна «масавыя рэпрэсіі» да тэрміна «тэрор»

Тэма масавых рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі скразной лініяй праходзіла праз змест і тэматыку працы “Форума арганізацый журналістаў краін Балтыі і журналістаў, якія пераследуюцца”. Мерапрыемства адбылося ў зале Канстытуцыі Сейма Літоўскай Рэспублікі 13 снежня. Сярод экспертаў, аналітыкаў і прадстаўнікоў СМІ Літвы, Латвіі і Эстоніі, моцна гучаў голас прадстаўнікоў Беларусі.

Так, у сваім выступе падчас дыскусіі старшыня БАЖ Андрэй Бастунец нагадаў прысутным, што ў Беларусім яшчэ і дагэтуль затрымліваюць людзей, якія выступалі супраць фальсіфікацыі выбараў яшчэ чатыры гады таму.

— Гэты год называюць у свеце супергодам выбараў. Выбары прайшлі больш чым у 70 краінах, яны прайшлі ў Літве, а так званыя “выбары” будуць праз месяц у Беларусі. Мы ўбачылі падзенне рэжыму Асада, але не ведаем, ці не стане Сірыя яшчэ адным гарачым пунктам. Сітуацыя ў Грузіі ўсё больш нагадвае Беларусь — з прыгнётам свабоды слова і мірных пратэстаў. Журналісты могуць данесці праўду, даць права выказацца ўдзельнікам падзей, якія, магчыма, становяцца і ахвярамі.

Намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў распавядаў пра сённяшнюю сітуацыю з пераследам журналістаў у Беларусі.

“Сітуацыя значна змянілася пасля 2020 году. І калі паглядзець на тыя ўмовы, у якіх сёння нам прыходзіцца бараніць правы нашых калегаў, то хачу прывесці лічбы. На сайце БАЖ ёсць імёны 37 прадстаўнікоў СМІ, якія сёння знаходзяцца за кратамі. Але нам, і асабіста мне, дакладна вядома, што іх болей. Шмат хто перад затрыманнем, ці іх сваякі, просяць не агучваць гэтыя факты, ці там ператрус адбыўся, ці затрыманне. А яшчэ ёсць іх родныя, якія прайшлі праз допыты, іх папярэджваюць аб неразгалошванні і пагражаюць праблемамі. Мы не можам публічыць усё што нам вядома, а яшчэ ёсць факты, якія нам невядомыя.

Літаральна ўчора “Рэпарцёры без межаў” апублікавалі дадзены па колькасці журналістаў за кратамі. І гэта жудасная статыстыка, з якой бачна, што рэжым Лукашэнкі знаходзіцца ў сусветных лідарах па затрыманнях журналістаў на колькасць насельніцтва – чацвертае месца. Гэта цяжка, але ўсё роўна мы спрабуем зрабіць усё, каб калі не абараніць, то хаця б мінімізаваць наступствы тых рэпрэсій, якія ўжываюцца ў дачыненні да нашых калег.

У Беларусі ўвогуле адсутнічаюць эфектыўныя механізмы абароны парушаных правоў. Здавалася, ёсць праваахоўныя органы, суд, пракуратура, але калі пасачыць за іх практыкай у лічбах, то бачна, што гэта органы, якія займаюцца не абаронай правоў, а проста звёны ў ланцугу рэпрэсій.

На сённяшні дзень для ацэнкі сітуацыі ў Беларусі мы ўжываем тэрмін “масавыя рэпрэсіі”. Ці не час ужо нам пераходзіць да новага тэрміну, які больш адпавядае сучаснаму стану – “тэрор уласнага насельніцтва”. У нас няма масавых забойстваў і канцэнтрацыйных лагераў, але ўсё астатняе на жаль, ужо прысутнічае.

Заводзяць справы, выносяць прысуды, якіх ніхто ня бачыў, але на іх падставе арыштоўваюць маёмасць: кватэры, аўтамабілі. Гэта ўплывае і на самацэнзуру. Тыповай стала сытуацыя, апісаная ў адным СМІ: “ананімны журналіст бярэ інтэрвію ў ананімнага чалавека ў ананімным месцы”, — рэзюмаваў Алег Агееў.

Пад час працы Форума прайшла цырымонія ўручэння штогадовай прэміі “Надзея на свабоду” Саюза журналістаў Літвы, заснаванай дэпутатам Сейма Казісам Старкевічусам. Узнагарода была ўручаная рэдактарцы “Медыязоны. Беларусь” Насце Бойка.

Сайт " Медыязона. Беларусь" штодня распавядае пра рэпрэсіі ў Беларусі: адсочвае лёсы палітвязняў, піша пра ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, лічбавую бяспеку і змены ў заканадаўстве.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026, 10:13
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
23 лютага 2026, 11:01
«Низкий социальный статус» в пенитенциарной системе Беларуси: институционализированная пытка и вид преступления против человечности
Эта практика не имеет правового основания и противоречит национальному и международному праву.
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці