«Алесь павярнуўся да слухачоў і вельмі шырока і душэўна ўсміхнуўся ў залу»

13 сакавіка 2023, 09:45
«Алесь павярнуўся да слухачоў і вельмі шырока і душэўна ўсміхнуўся ў залу»

Пяць чалавек сваякоў, прапагандысты, поўная зала маладых хлопцаў у цывільным і закаваныя ў кайданкі праваабаронцы ў клетцы. У такой атмасферы 3 сакавіка выносілі прысуд вясноўцам — ад 7 да 10 гадоў калоніі. Слухач працэсу распавёў, як праходзіла апошняе пасяджэнне па справе "Вясны" і як праваабаронцы ўспрынялі прысуд. "Вясна" публікуе ягоны маналог.

Алесь Бяляцкі, 3 сакавіка 2023 годаАлесь Бяляцкі, 3 сакавіка 2023 года

Перад уваходам у залу сабралася шмат людзей у цывільным, якія мітусіліся і вырашалі нейкія задачы, не прыцягваючы ўвагу. Адзін высокі мужчына ў цывільным падышоў з боку залы да металічнай рамкі, каля якой сабралася чарга з ахвотных трапіць на абвяшчэнне прысуду, і сказаў, каб сваякі праходзілі наперад на працэдуру асабістага агляду. Каля пяці сваякоў абвінавачаных прайшлі наперад чэргі, потым іх прапусцілі ў залу. У зале апошнія тры лавы ўжо былі занятыя маладымі хлопцамі. Адна з прысутных пытаецца ў іх, ці з'яўляюцца яны знаёмымі з абвінавачанымі, на што яны адказалі "не". Усё гэта адбываецца на фоне высвятлення за дзвярыма ў калідоры таго, чаму больш за пяць чалавек у залу не прапусцілі.

У клетцы гэтым разам бліжэй за ўсіх да слухачоў стаяў Валянцін, хоць увесь працэс на гэтым месцы знаходзіўся Уладзь. Валік кожнага знаёмага вітаў усмешкай і падморгваў ім. Відаць, што ён знаходзіўся ў добрым настроі, прынамсі, трымаўся вельмі годна, нягледзячы на тое, што быў закаваны ў кайданкі за спіной. На адлегласці ў некалькі метраў можна ўбачыць, што твары Алеся і Валянціна вельмі бледныя. Па ўсёй бачнасці, адбіваецца адсутнасць сонечнага святла, нармальнай ежы і вітамінаў, і стрэсавая сітуацыя, у якой вязні знаходзяцца больш за паўтара года.

Пакуль у залу не ўвайшла тройка з суддзі і двух засядацеляў, у праёме дзвярэй з'яўляецца дзяўчына з бэйджыкам і кажа, што здымку можна весці да моманту, пакуль суддзя не ўвойдзе ў залу. Суддзя і два засядацелі ўваходзяць у залу, пасля чаго старшынствуючая па справе пачынае ціхім голасам чытаць: "Именем Республики Беларусь признать виновным…" Тэкст прысуду зачытваўся больш за 25 хвілін. У зале запанавала маўчанне, толькі пракурор і адвакаты Уладзя рэдка адзначалі некаторыя моманты ручкай у сябе, калі суддзя перайшла да вызначэння лёсу канфіскаванай маёмасці.

Алеся Бяляцкага ад прысутных у зале, акрамя металічнай клеткі, агароджвалі два канвойныя ў бронекамізэльках.

Пасля заканчэння абвяшчэння прысуду суддзя ўдакладняе, ці зразумелы асуджаным парадак абскарджання, на што ў паветры павісла цішыня, быццам маўчаннем кожны з вясноўцаў выказвае пратэст супраць неправасуднага прысуду. Пасля таго, як канвой пачаў патрабаваць ад прысутных пакінуць залу, Алесь павярнуўся да слухачоў і вельмі шырока і душэўна ўсміхнуўся ў залу некалькі секунд так, што не ўбачыць яго рэакцыю было проста немагчыма. Гэтым ён паказваў, што ён нязломны, у ім дастаткова сіл на барацьбу і агучаныя тэрміны – гэта толькі перашкода, якую ён пераадолее.


Палітзняволеным праваабаронцам цяпер патрэбная наша салідарнасць! Падтрымайце іх лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці