БАЖ: Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў чарговыя скаргі беларускіх журналістаў

08 жніўня 2024, 12:25
БАЖ: Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў чарговыя скаргі беларускіх журналістаў

Як стала вядома БАЖ, 30 ліпеня 2024 года Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі журналістаў-фрылансераў Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача на парушэнне іх правоў Беларуссю.

Адстойваць свае правы журналістам дапамае праваабаронца Павел Левінаў. Скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН была накіраваная амаль сем гадоў таму.

Незалежныя журналісты з Глыбокага абскарджваюць адміністрацыйны пераслед за прафесійную дзейнасць. 27 снежня 2017 года суд Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці прызнаў Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

Суддзя Вячаслаў Елісеенка пакараў журналістаў штрафам: на 25 базавых велічыняў Таццяну Смоткіну і на 40 базавых велічыняў Змітра Лупача.

Падставай для пераследу сталі журналісцкія матэрыялы, якія выйшлі на «Радыё Рацыя» і тэлеканале «Белсат». У іх распавядалася пра тое, як докшыцкі грамадскі актывіст Кастусь Шыталь збіраў подпісы за стварэнне прыпынку цягніка Мінск — Полацк на станцыі Параф’янава, дзе ён тады жыў. (У выніку гэты прыпынак Беларуская чыгунка арганізавала.)

Адміністрацыйныя справы супраць журналістаў Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача склалі міліцыянты Докшыцкага раённага аддзела ўнутраных спраў 15 снежня 2017 года.

Нагадаем, год таму Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач ужо выйгралі падобную справу супраць беларускіх ўладаў.

Дзяржава абавязаная была прыняць адпаведныя меры для кампенсацыі журналістам штрафаў ды іншых судовых выдаткаў, панесеныя аўтарамі ў сувязі з нацыянальным разбіральніцтвам. Таксама абавязаная прыняць усе неабходныя меры для прадухілення падобных парушэнняў, якія могуць яшчэ адбыцца.

Пакуль дзяржава не выканала прадпісанне КПЧ ААН, але журналісты спадзяюцца на тое, што прыйдзе той час, калі Беларусь выканае падобныя абавязацельствы.

Публікуецца паводле сайту БАЖ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 жніўня 2025, 12:08
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 жніўня 2025, 11:16
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.
«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
03 жніўня 2025, 16:29
«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
У Хельсінкі праходзіць канферэнцыя "Helsinki+50", на якой выступіла і праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці