БАЖ узнагароджаны прэміяй «Свабода друку 2022» ад шведскай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў»

09 мая 2022, 08:39
БАЖ узнагароджаны прэміяй «Свабода друку 2022» ад шведскай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў»

Беларускую асацыяцыю журналістаў узнагародзілі прэміяй "Свабода прэсы 2022" ад шведскай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў", бо БАЖ "выступае за свабодную прэсу і незалежную журналістыку, калі беларускі рэжым робіць журналістаў мішэнямі. Нягледзячы на прыгнёт, пагрозы, цэнзуру, арышты і катаванні, арганізацыя, сябры якой цяпер раскіданыя па ўсім свеце, працягвае змагацца за незалежных журналістаў у краіне і ў эміграцыі. Дзякуючы гэтаму грамадзяне Беларусі атрымлівалі бесстароннюю і незалежную інфармацыяй", піша прэс-служба БАЖ.

Узнагароду атрымліваў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

У сваёй прамове ён адзначыў, што для нашай арганізацыі і для ўсяго беларускага медыясектара гэта вялікі гонар — атрымаць узнагароду за сваю працу па абароне правоў журналістаў і прасоўвання ў Беларусі стандартаў свабоды слова ў Швецыі. Бо менавіта Швецыя стала першай у свеце краінай, дзе ў Канстытуцыі яшчэ ў 1766 годзе зафіксавалі свабоду друку.

"Мы ўспрымаем гэтую ўзнагароду, у тым ліку і як знак салідарнасці з усімі беларускімі журналістамі, якія зведалі масавыя рэпрэсіі за апошні час. Маніторынг БАЖ зафіксаваў больш за тысячу фактаў парушэння правоў журналістаў. Гэта былі адвольныя затрыманні, арышты, крымінальныя абвінавачанні і асуджэнні, катаванні і агнястрэльныя раненні за выкананне журналістамі сваіх прафесійных абавязкаў. Мы таксама лічым гэта праявай салідарнасці з кожным з 24 журналістаў палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў няволі ў Беларусі. І мы ўдзячныя Швецыі за падтрымку і салідарнасць", — зазначыў Алег Агееў.

З узнагародай БАЖ у Стакгольме павіншавалі Міністр замежных спраў, прадстаўнік ЮНЕСКА ў Швецыі, а таксама прадстаўнікі шведскіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Падчас мерапрыемства быў прэзентаваны "Індэкс свабоды прэсы 2022". Гэты індэкс параўноўвае ўзровень свабоды прэсы, якой карыстаюцца журналісты і СМІ ў 180 краінах. Ацэнка кожнай краіны ці тэрыторыі робіцца з выкарыстаннем пяці кантэкстуальных індыкатараў, якія адлюстроўваюць сітуацыю са свабодай прэсы ва ўсёй яе складанасці: палітычны кантэкст, прававая база, эканамічны кантэкст, сацыякультурны кантэкст і бяспека.

Беларусь у 2022 годзе заняла ў гэтым рэйтынгу 153-е месца. Гэта найгоршы вынік сярод дзяржаваў Еўропы.

Арыгінал артыкулу на сайце БАЖ.

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці