БАЖ заклікае скасаваць прысуд Ірыне Слаўнікавай: журналісты — не экстрэмісты, а іншадумства — не злачынства

06 жніўня 2022, 14:34
БАЖ заклікае скасаваць прысуд Ірыне Слаўнікавай: журналісты — не экстрэмісты, а іншадумства — не злачынства

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды прысуда журналістцы Ірыне Слаўнікавай:

"Гомельскі абласны суд у закрытым працэсе пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву 5 гадамі пазбаўлення волі. Раней праваабаронцы прызналі Ірыну палітычнай зняволенай.

Журналістку прызналі вінаватай паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 – «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і ч. 1 арт. 361 – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем» (маецца на ўвазе тэлеканал "Белсат", які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем).

Гэтым выракам закрыты суд у Гомелі фактычна прыраўняў права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі да экстрэмісцкай дзейнасці. Улады Беларусі працягваюць пераследаваць журналістаў за рэалізацыю іх права на свабоду выказвання. Але журналісты – не экстрэмісты, а іншадумства – не злачынства.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае адмяніць прысуд Ірыне Слаўнікавай і неадкладна вызваліць усіх 29 прадстаўнікоў медыя, якія на дадзены момант знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

БАЖ выказвае Ірыне і ўсім іншым калегам за кратамі падтрымку і павагу".

Заява апублікаваная на сайце БАЖ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці