Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам Difference Day Honorary Title у Брусэлі

09 мая 2022, 08:14
Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам Difference Day Honorary Title у Брусэлі

Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам Difference Day Honorary Title у Брусэлі (Ганаровы тытул Дня разнастайнасці), піша прэс-служба БАЖ.

Узнагароду ад імя БАЖ атрымліваў намеснік старшыні Барыс Гарэцкі.

Барыс Гарэцкі нагадаў пра калег, якія цяпер у несвабодзе ў Беларусі — гэта 24 асобы.

"БАЖ расцэньвае гэтую прэмію як падтрымку ўсёй незалежнай журналісцкай супольнасці Беларусі. І мы спадзяемся, што гэта зможа прыцягнуць увагу да сітуацыі са свабодай СМІ ў краіне. Нашы сэрцы сёння з тымі, хто знаходзіцца за кратамі. І нашы сэрцы з Украінай", — сказаў Гарэцкі.

Лаўрэатам стала таксама медыя The Fix, яго прадстаўляў  Якуб Парусіньскі. The Fix — гэта медыя, кансультацыйная фірма і даследчы цэнтр, які асвятляе зменлівы ландшафт еўрапейскіх СМІ, тэхналогій і манетызацыі медыясферы.

Difference Day Honorary Title прысвойваецца асобам, якія ўнеслі важны ўклад у абарону і заахвочванне свабоды мыслення і выказвання ў  грамадстве. Ганаровае званне прысуджаецца сумесна Альянсам Брусэльскіх універсітэтаў VUB і ULB.

У межах шэрагу мерапрыемстваў з нагоды міжнароднага Дня свабоды прэсы ў Брусэлі праходзіць шраг сустрэч і дыскусій, адна з іх  прысвечана досведу журналістаў Беларусі і Украіны. 

Арыгінал артыкулу на сайце БАЖ

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці