Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН

23 ліпеня 2022, 17:56
Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН

Беларускі Хельсінкскі Камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН.

Гэта значыць, што цяпер у БХК, а праз іх і ў іншых арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН.

Маючы дадзены статус, няўрадавыя арганізацыі надзяляюцца шэрагам магчымасцяў: больш цесна супрацоўнічаць з ЭКАСАС і яго органамі, правам прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы ў рамках гэтых мерапрыемстваў, мець доступ на тэрыторыю ААН і г.д.

Калі ў НДА няма падобнага статусу, то яму, па сутнасці, патрэбен акрэдытаваны партнёр, каб прасоўваць сваю пазіцыю ў рамках мерапрыемстваў ААН.

БХК першая і пакуль адзіная няўрадавая арганізацыя з Беларусі, якая атрымала гэты статус.

БХК сістэмна працуе з механізмамі ААН, пастаянна камунікуе са спецыяльнымі працэдурамі, інфармуючы іх аб індывідуальных парушэннях правоў чалавека, аб сістэмных праблемах, а таксама аб законапраектах, якія могуць мець патэнцыйны негатыўны ўплыў на правы чалавека. Асабліва актыўна яны выкарыстоўваюць спецыяльныя працэдуры для абароны адвакатаў, людзей, якія пацярпелі ад катаванняў і г.д. БХК таксама ўдзельнічаў у падрыхтоўцы альтэрнатыўных дакладаў у камітэты ААН у рамках універсальнага перыядычнага агляду і МУР.БХК дабіваліся кансультатыўнага статусу пры ЭКАСАС больш за 5 гадоў. Увесь гэты час дэлегацыі Расіі (пераважна) і Кітая зацягвалі працэс, выкарыстоўваючы фармальныя працэдуры.

Гэта важнае рашэнне яшчэ і таму, што яно прынятае нягледзячы на ліквідацыю Беларускага Хельсінкскага Камітэта ўладамі. Гэта прызнанне таго, што для грамадскай арганізацыі патрэбна не фармальная рэгістрацыя, а рэальная дзейнасць.

БХК дзякуе усім, хто ўдзельнічае ў працы арганізацыі! У тым ліку шматлікіх стажораў і валанцёраў, членаў арганізацыі, калег з трэцяга сектара, журналістаў, добрых сяброў з бізнес-супольнасці, якія заўсёды дзяліліся з намі саветам.Таксама яны дзякуюць сваім міжнародным партнёрам, якія падтрымлівалі іх увесь гэты час.

Даведачна: ЭКАСАС - адзін з 6 галоўных органаў ААН, займае цэнтральнае месца ў дзейнасці сістэмы арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прасоўванні ўсіх трох аспектаў устойлівага развіцця - эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага.

Арыгінал артыкула на сайце БХК

Глядзiце таксама

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 мая 2025, 09:20
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 мая 2025, 09:01
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 красавіка 2025, 12:53
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 красавіка 2025, 14:33
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці