Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне

15 лістапада 2023, 10:52
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне


Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных – трэба прайсці анкетаванне. 

Аляксандр Буракоў каля сцен магілёўскай турмы. Фота: spring96.orgІлюстрацыйнае фота spring96.org

Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў Еўропе і адзінаццатым у свеце па колькасці зняволеных. У нашай краіне функцыянуе больш за 60 месцаў пазбаўлення волі, у якіх утрымліваецца больш за 35 тысяч чалавек. Каля паўтары тысячы асуджаных праваабаронцы прызналі палітвязнямі, аднак рэальная лічба можа і больш – улады хаваюць інфармацыю аб палітычных працэсах. Былыя зняволеныя сведчаць аб псіхалагічным і фізічным гвалце, аб адсутнасці прымальнага ўзроўню медыцынскай дапамогі ў месцах зняволення. Факты паказваюць, што нагляд за выкананнем правоў зняволеных застаецца фармальным, доступ у месцы несвабоды маюць толькі сілавікі і прадстаўнікі праўладных арганізацый, іх дзейнасць не празрыстая.

Каб лепш даведацца, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія, эксперты распрацавалі анкету для былых зняволеных і анкету для сваякоў зняволеных. Дзякуючы апытальніку, спецыялісты змогуць зразумець, з якімі праблемамі сутыкаюцца людзі ў зняволенні – ці аказваецца на іх псіхалагічны або фізічны гвалт, ці ёсць у іх доступ да медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі, ці забяспечаны яны лекамі падчас адбыцця пакарання, ці могуць яны трапіць на абследаванне ў медустанову за межамі калоніі або СІЗА, ці атрымліваюць сваякі поўную інфармацыю і стане іх здароўя, што варта змяніць у аказанні дапамогі, каб яна была эфектыўнай.

Анкета для былых зняволеных

Анкета для сваякоў асуджаных

Праеĸт прадугледжвае збор і аналіз эĸспертных заключэнняў, распрацоўку прапановаў па змене сістэмы і публічнае абмеркаванне высноваў.

У працоўную групу праекта ўвайшлі былы супрацоўнік Генпраĸуратуры Алег Талерчыĸ, юрыст і праваабаронца Павел Сапелĸа, былы начальнік медыцынскай часткі СІЗА ў Брэсце Павел Перапёлĸін, псіхалагіня Вольга Велічĸа і былы начальніĸ медслужбы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Васіль Завадскі. У эĸспертнай групе прадстаўлены таксама вядомыя беларускія юрысты і праваабаронцы, псіхолагі і лекары, сярод якіх Алег Граблеўскі, Людміла Казак, Леанід Судаленка і іншыя.

"Чым больш былых асуджаных і іх родных пройдуць апытанне, тым больш поўнай будзе інфармацыя ў грамадскасці аб тым, што адбываецца ў месцах несвабоды. Гэта таксама дапаможа экспертам выпрацаваць дзейсныя рэкамендацыі, як змяніць пенітэнцыярную сістэму ў будучыні. Мы абавязкова паведамім аб выніках анкетавання і рэкамендацыях, якія эксперты падрыхтуюць па выніках праекта", – кажуць эксперты.

Звязацца з удзельнікамі рабочай і экспертнай групы можна па электроннай пошце pallpom@gmail.com

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці