Еўрапейская і Міжнародная федэрацыі журналістаў: «Вырак Дзянісу Івашыну – гэта пародыя на суд»

19 верасня 2022, 09:12
Еўрапейская і Міжнародная федэрацыі журналістаў: «Вырак Дзянісу Івашыну – гэта пародыя на суд»

Еўрапейская і Міжнародная федэрацыі журналістаў (EFJ-IFJ) далучаюцца да сваёй сяброўскай арганізацыі ў Беларусі, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), і асуджаюцьвырак на 13 гадоў журналіста Дзяніса Івашына.


Гарадзенскі абласны суд у сераду, 14 верасня, вырак журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына на 13 гадоў і адзін месяц пазбаўлення волі. Еўрапейская і Міжнародная федэрацыі журналістаў (EFJ-IFJ) далучаюцца да сваёй сяброўскай арганізацыі ў Беларусі, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), асуджаючы гэтую пародыю на правасуддзе і патрабуючы яго неадкладнага вызвалення.

Суд над журналістам пачаўся 15 жніўня 2022 года і праходзіў у закрытым рэжыме. Дзяніса Івашына затрымалі ўвечары ў пятніцу, 12 сакавіка 2021 года, у Горадні. Пяцёра супрацоўнікаў беларускай разведкі (КДБ) правялі ператрусы ў ягоным доме і доме ягоных бацькоў у прыгарадзе Горадні. Асоба зацікавіліся сувязямі журналіста з Украінай. Падчас ператрусаў канфіскавалі кампутары, тэлефоны, сім-карты, банкаўскія карты, кнігі, ноўтбукі і розныя прадметы.

Апошняй публікацыяй Дзяніса Івашына было расследаванне пра былых байцоў «Беркута» – украінскага АМОНу, завербаваных у беларускую міліцыю. Праз гэта КДБ абвінаваціў Дзяніса Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай разведкай. Журналісту было прад'яўлена абвінавачанне па Крымінальным кодэксе нібыта за «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў» і нібыта за «здраду дзяржаве».

EFJ і IFJ асуджаюць рашэнне суда, заснаванае на неабгрунтаваных абвінавачаннях. Абедзве федэрацыі лічаць суд над Дзянісам Івашыным чыстай пародыяй на правасуддзе і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

 

Арыгінальны артыкул на сайце Еўрапейскай асацыяцыі журналістаў

Пераклад на беларускую мову – БДПЧ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці