ФДПЧ: «Заклікаем усе дзяржавы зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы беларусам, што знаходзяцца ў выгнанні»

08 ліпеня 2024, 13:21
ФДПЧ: «Заклікаем усе дзяржавы зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы беларусам, што знаходзяцца ў выгнанні»

3 ліпеня 2024 года Фонд Дамоў правоў чалавека" выступіў з заявай на 56-й сесіі Рады ААН па правах чалавека, у якой закрануў сітуацыю, звязаную з працягам замахаў на свабоду асацыяцый, а таксама пераследам беларусаў, вымушаных пакінуць краіну.

Трансляцыя сэсіі. Выступ прадстаўніка ФДПЧ Мэцью Джонса на 02:37:00 (у наладках можна ўключыць расейскую мову).

"Праз тое, што ўладальніца мандата выступае перад Радай у якасці Спецыяльнай дакладчыцы, мы скарыстаемся гэтай магчымасцю, каб падзякаваць яе за нястомную шматгадовую працу, часцяком у вельмі складаных умовах. Яе дадатковыя намаганні па аказанні дапамогі беларусам і беларускам не заўсёды прыцягвалі шырокую грамадскую ўвагу, але з удзячнасцю ўспрымаліся нашымі партнёрамі з беларускай грамадзянскай супольнасці. Нам будзе не хапаць яе на гэтай пасадзе, і мы жадаем ёй усялякіх поспехаў у будучыні.

Мы сур'ёзна занепакоеныя працягам нападаў на свабоду асацыяцый у Беларусі, пра што гаворыцца ў апошнім дакладзе Дакладчыцы. Гісторыя свабоды асацыяцый у Беларусі з моманту здабыцця незалежнасці сведчыць пра тое, што дзяржава знаходзіцца ў стане амаль перманентнай вайны супраць уласнай грамадзянскай супольнасці, якая толькі ўзмацнілася з 2020 года, калі былі ліквідаваныя ўсе праваабарончыя арганізацыі.

Акрамя таго, мы звяртаем увагу Рады на рэпрэсіі з боку Беларусі супраць свайго ўласнага народу, які вымушаны пераязджаць у іншыя краіны. Планаваная ў апошнім месяцы экстрадыцыя беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта з Сербіі ў Беларусь, а таксама завочныя судовыя працэсы і прысуды ў дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі і журналісткі Ганны Любаковай — гэта толькі тры прыклады.

Мы заклікаем усе дзяржавы зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы беларусам, якія знаходзяцца ў выгнанні.

Мы хочам даведацца ў Спецыяльнай дакладчыцы, якія яе рэкамендацыі Радзе ў падтрымку яе мандата з улікам будучага ўступлення на пасаду яе пераемніка".

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці