Front Line Defenders асудзіў рашэнне пакінуць прысуд Насце Лойцы ў сіле і запатрабаваў вызвалення праваабаронцы

09 кастрычніка 2023, 11:06
Front Line Defenders асудзіў рашэнне пакінуць прысуд Насце Лойцы ў сіле і запатрабаваў вызвалення праваабаронцы

3 кастрычніка 2023 года Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле рашэнне Мінскага гарадскога суда, які асудзіў праваабаронцу Насту Лойку да сямі гадоў турэмнага зняволення, піша "Вясна".

20 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд прызнаў праваабаронцу вінаватай у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы" ў адпаведнасці з ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой асудзіла рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле сямігадовы турэмны прысуд праваабаронцы Насце Лойцы і выказала сваю сур'ёзную занепакоенасць сістэматычным жорсткім абыходжаннем і парушэннямі правоў актывісткі цягам яе ўтрымання пад вартай.

Наста Лойка. Фота з архіва сяброўкі НастыНаста Лойка. Фота з архіва сяброўкі Насты

Наста Лойка — вядомая беларуская праваабаронца са сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Актывістка выступала супраць "антыэкстрэмісцкіх" законаў і прасоўвала абарону мігрантаў і асобаў без грамадзянства ў Беларусі. Улетку 2021 года беларускія ўлады закрылі арганізацыю Human Constanta, у якой раней працавала Наста Лойка. Гэтая арганізацыя прасоўвала грамадскія інтарэсы і сумесную дзейнасць, каб вырашаць актуальныя праблемы ў галіне правоў чалавека. Ліквідацыя Human Constanta была часткай арганізаванай атакі на грамадзянскую супольнасць Беларусі. У 2022 годзе Беларускі дом правоў чалавека назваў Насту Лойку праваабаронцай года.

З моманту яе затрымання 28 кастрычніка 2022 года Насце Лойцы сістэматычна адмаўлялі ў ажыццяўленні яе правоў падчас знаходжання ў турме. Яна не магла адпраўляць або атрымліваць асабістую карэспандэнцыю, што з'яўляецца дадатковай формай псіхалагічнага ціску. Цягам усяго перыяду ўтрымання актывісткі пад вартай беларускія ўлады таксама пераследавалі адвакатаў, што прадстаўлялі інтарэсы Насты Лойкі, і ўжывалі супраць іх розныя формы рэпрэсій, уключна з затрыманнямі і пазбаўленнем адвакацкай ліцэнзіі. Пераслед юрыстаў Насты Лойкі ўяўляе сабой сістэмнае парушэнне права актывісткі на абарону. У першыя дні свайго ўтрымання пад вартай Наста Лойка таксама паведаміла, што з ёй бесчалавечна абыходзіліся, ужывалі фізічны і псіхалагічны гвалт.

Front Line Defenders асуджае рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле сямігадовы турэмны прысуд праваабаронцы Насце Лойцы і выказвае сваю сур'ёзную занепакоенасць сістэматычным жорсткім абыходжаннем і парушэннямі правоў актывісткі цягам яе ўтрымання пад вартай.

"Мэтанакіраваны пераслед Насты Лойкі адлюстроўвае больш шырокую тэндэнцыю ўзмацнення пераследу праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з боку ўладаў Беларусі. Арганізацыя Front Line Defenders працягвае заклікаць улады Беларусі неадкладна вызваліць праваабаронцу, паколькі лічыць, што актывістка неаднаразова пераследавалася ў пакаранне за яе мірную праваабарончую дзейнасць у Беларусі і за яе адмову пакінуць краіну", — сказана ў заяве праваабарончай арганізацыі.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці