Front Line Defenders выступіла ў абарону беларускай праваабаронцы Эніры Браніцкай

14 красавіка 2021, 10:42
Front Line Defenders выступіла ў абарону беларускай праваабаронцы Эніры Браніцкай

Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай у абарону беларускай праваабаронцы Эніры Браніцкай, якая знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках".

6 красавіка 2021 года супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у доме праваабаронцы Эніры Браніцкай у Мінску ў рамках расследавання крымінальнай справы аб
"масавых беспарадках". На наступны дзень праваабаронцу выклікалі на допыт у Следчы камітэт. У цяперашні час Эніра Браніцкая знаходзіцца ў статусе сведкі і пад падпіскай аб невыдаванні.

Эніра Браніцкая - праваабаронца, сябра праваабарончай арганізацыі "Human Constanta", дзейнасць якой накіраваная на абарону правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама прасоўванне антыдыскрымінацыі і лічбавых правоў і свабод. Эніра Браніцкая таксама з'яўляецца членам назіральнага савета Офіса па правах людзей з інваліднасцю і кансультантам Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ АБСЕ).

6 красавіка 2021 года супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у доме праваабаронцы Эніры Браніцкай у рамках расследавання крымінальнай справы па абвінавачванні ў "масавых беспарадках" (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Супрацоўнікі міліцыі прад'явілі ордэр на ператрус і паведамілі праваабаронцы, што ператрус праводзіцца ў рамках расследавання працы Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, да правядзення ператрусу аб гэтым расследаванні ёй не было вядома. Падчас ператрусу ў кватэры знаходзіліся Эніра Браніцкая і двое яе дзяцей. Супрацоўнікі міліцыі падчас ператрусу канфіскавалі грошы, яе ноўтбук і іншыя працоўныя прылады, а таксама электронныя прылады яе дзяцей. Ператрус адбываўся без прысутнасці адваката, бо ў Эніры Браніцкай канфіскавалі тэлефон, з прычыны чаго яна не змагла паведаміць пра ператрус свайму адвакату.

7 красавіка 2021 года Эніру Браніцкую выклікалі ва Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску для допыту ў якасці сведкі. У цяперашні час Эніра Браніцкая знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошанні.

Арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная уцягваннем праваабаронцы Эніры Браніцкай ў крымінальнае расследаванне і ператрусам яе дома, так як лічыць, што дадзеныя дзеянні па адносінах да яе выкліканыя выключна яе працай па абароне і прасоўванні правоў чалавека ў Беларусі. З моманту абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года значна ўзрасла колькасць выпадкаў судовага пераследу і рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў і журналістаў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі. Front Line Defenders выказвае занепакоенасць тым, што гэтыя дзеянні могуць аказаць стрымальны эфект на прасоўванне і абарону правоў чалавека ў Беларусі, а таксама могуць неспрыяльна ўздзейнічаць на стварэнне бяспечнага і спрыяльнага асяроддзя, у якім праваабаронцы могуць выконваць сваю працу.

Арганізацыя Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі:

  1. Неадкладна закрыць расследаванне ў дачыненні да Эніры Браніцкай, паколькі яно выклікана выключна яе законнай і мірнай праваабарончай дзейнасцю;

  2. Прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння фізічнай і псіхалагічнай бяспекі і недатыкальнасці Эніры Браніцкай;

  3. Неадкладна вярнуць усю маёмасць, канфіскаваную падчас ператрусу ў доме ў Эніры Браніцкай;

  4. Спыніць практыку судовага пераследу праваабаронцаў, якія аказваюць дапамогу, адукацыйную і інфармацыйную падтрымку прадстаўнікам уразлівых
    груп у Беларусі;

  5. Гарантаваць, што ўсе праваабаронцы ў Беларусі маюць магчымасць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць у любых абставінах без абмежаванняў і без страху помсты, у тым ліку без рызыкі судовага пераследу.

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці