Front Line Defenders занепакоеная прадаўжэннем тэрміну ўтрымання пад вартай для праваабаронцы Марыі Рабковай

25 чэрвеня 2021, 17:56
Front Line Defenders занепакоеная прадаўжэннем тэрміну ўтрымання пад вартай для праваабаронцы Марыі Рабковай

21 чэрвеня 2021 года калегі праваабаронцы Марыі Рабковай даведаліся пра тое, што ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы па прычыне расследавання па яе крымінальнай справе, якое працягваецца. З улікам падаўжэння, тэрмін утрымання Марыі Рабковай пад вартай скончыцца 17 верасня 2021 года, да гэтага моманту яна правядзе ў зняволенні роўна год за сваю мірную праваабарончую дзейнасць. Пра гэта адзначаецца ў заяве, апублікаванай на сайце Front Line Defenders.

Нагадаем, 17 верасня 2020 года праваабаронцу і каардынатарку валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра "Вясна" (ПЦ "Вясна") Марыю Рабкову затрымалі па падазрэнні ў "навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках або фінансаванні такой дзейнасці" паводле часткі 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі. 11 лютага 2021 года ёй прад'явілі дадатковыя абвінавачванні яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: "удзел у злачыннай арганізацыі" (частка 2 артыкула 285 Крымінальнага кодэкса Беларусі) і "распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, здзейсненае групай асоб" (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса). У выпадку прызнання судом Марыі Рабковай вінаватай, ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да дванаццаці гадоў.

Марыя Рабкова знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскай з моманту яе затрымання. З-за нездавальняючых умоў у ізалятары, у праваабаронцы пачаліся праблемы з зубамі: адкалоўся пярэдні зуб і пачаў разбурацца і хварэць задні.

З пачатку траўня 2020 года на сябраў ПЦ "Вясна", дзе Марыя Рабкова з'яўляецца каардынатаркай валанцёрскай службы, аказваўся ціск. Члены арганізацыі былі адвольна затрыманыя і падвергнутыя судовага пераследу і арыштам за іх актыўную праваабарончую дзейнасць. У сакавіку 2021 года, Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь распачатая крымінальная справа па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса - "арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Марыя Рабкова - адна з 4 прадстаўнікоў ПЦ "Вясна", якія знаходзяцца пад вартай, разам з Андрэем Чапюком, Леанідам Судаленкам і Таццянай Ласіцай.

Арганізацыя Front Line Defenders сур'ёзна занепакоеная прадаўжэннем тэрміну ўтрымання пад вартай для праваабаронцы Марыі Рабковай і судовым пераследам арганізацыі ПЦ "Вясна" і яе членаў. Абвінавачванні супраць Марыі Рабковай і яе затрыманне можна разглядаць як спробу крыміналізаваць яе законную праваабарончую дзейнасць і працу ПЦ "Вясна".

Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць Марыю Рабкову, зняць з яе абвінавачванні і спыніць пераслед праваабаронцаў ПЦ "Вясна", а таксама прадстаўнікоў іншых праваабарончых арганізацый у краіне.

Пераклад заявы на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Глядзiце таксама

Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
13 мая 2025, 12:02
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
У красавіку ўлады Беларусі працягнулі маштабную кампанію рэпрэсій пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам» і «тэрарызмам».
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
13 мая 2025, 11:11
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам.
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
12 мая 2025, 10:12
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
Беларускую асацыяцыю журналістаў адзначылі за важную шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці