Гульноза Саід: «Так званыя «расследаванні» беларускіх уладаў – толькі нагода змусіць замаўчаць любое СМІ, якое адважылася распавядаць пра пратэсты»

13 верасня 2021, 14:13
Гульноза Саід: «Так званыя «расследаванні» беларускіх уладаў – толькі нагода змусіць замаўчаць любое СМІ, якое адважылася распавядаць пра пратэсты»

Праваабарончая арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» (CPJ) 9 верасня выступіла з заявай з нагоды выстаўлення абвінавачвання Ірыне Леўшынай і Дзмітрыю Наважылаву.

________________________________

Стакгольм, 9 верасня 2021 г. - Улады Беларусі павінны спыніць пераслед незалежных журналістаў і СМІ, якія асвятлялі пратэстны рух супраць спрэчных выбараў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі або крытычна ставяцца да ўрада, заявіў Камітэт абароны журналістаў.

На мінулым тыдні ўлады Беларусі абвінавацілі дырэктара найбуйнейшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва краіны БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Гэта пацвердзіла карэспандэнт БелаПАН Таццяна Каравянкова, якая размаўляла з CPJ праз праграму абмена паведамленнямі.

У выпадку прызнання іх вінаватымі Леўшыне і Наважылаву пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі або пяці гадоў абмежавання свабоды перамяшчэння ў залежнасці ад меркавання суда ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Беларусі.

[…]

«Нядаўнія ператрусы, арышты і сфабрыкаваныя абвінавачванні супраць беларускіх журналістаў яшчэ раз паказваюць: так званыя «расследаванні» ўладамі падзеяў, звязаных с пратэстамі, сталі падставай змусіць замаўчаць любое СМІ, якое адважылася расказваць пра пратэсты», – сказала Гульноза Саід, каардынатар CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Нью-Ёрку.

«Улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць Ірыну Леўшыну і Дзімітрыя Наважылава, зняць усе абвінавачванні супраць іх і іншых журналістаў, і раз і назаўжды перастаць душыць незалежныя рэпартажы, злоўжываючы законам».

CPJ тэлефанаваў ў МУС, Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт Беларусі для пацверджання абвінавачванняў Леўшынай і Наважылаву, але званкі засталіся без адказу.

 

Цалкам заява на сайце Камітэту абароны журналістаў (на англійскай мове).

Пераклад фрагмента – Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 верасня 2025, 09:23
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 жніўня 2025, 12:08
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 жніўня 2025, 11:16
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці