у Беларусі налічваецца 1223 палітычныя зняволеныя. Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца ўжо два гады амаль штодзённа. За гэты час некаторыя асуджаныя па палітычна матываваных справах ужо адбылі тэрміны цалкам, а кагосьці асудзілі па крымінальных справах і выпусцілі пасля некалькіх месяцаў у следчых ізалятарах пасля суда. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з месцаў зняволення ў траўні выйшлі мінімум 28 палітвязняў. "Вясна" распавядае, хто гэтыя людзі, чаму іх затрымалі і як яны цяпер апынуліся на волі.
Палітзняволеная Алена Дзядзюля пасля вызвалення з гомельскай папраўчай калоніі. Фота: spring96.org
31 студзеня сем фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» асудзілі ў Стоўбцах па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў). Усім, акрамя Кацярыны Арыка, прызначылі год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму – Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу. Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда.
На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.
У гэтым месяцы на волю выйшлі, адбыўшы цалкам тэрміны, палітзняволеныя Алена Дзядзюля, Ігар Мыслівец, Вольга Дубовік, Андрэй Арыка, Максім Дубешка, Аляксандр Бабко.
Мужчын затрымалі 22 лістапада 2020 года і абвінавацілі ў перакрыцці вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне з расцяжкай «Пакуль у краіне беззаконне, супраціўленне – наш доўг». 31 сакавіка 2021 года Дзмітрыю і Рыгору прысудзілі па ч. 1 арт. 342 КК 1 год і 6 месяцаў «хіміі». Напрыканцы ліпеня 2021 года Карабейнік быў накіраваны для адбыцця тэрміна ў папраўчую ўстанову №6, а Саладоўнікаў — ў папраўчую ўстанову №17. У сярэдзіне траўня палітвязні выйшлі на волю, адбыўшы тэрміны цалкам.
Аляксандр — жыхар вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна, асуджаны на адзін год «хіміі» па артыкуле аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 КК). Паводле абвінавачання, у студзені 2021 года Палівода сарваў дзяржаўны сцяг з будынка мясцовай школы і выкінуў яго непадалёк. У рамках гэтай крымінальнай справы ў абвінавачанага арыштавалі тэлефон і ўзялі падпіску аб нявыездзе. З 20 траўня 2021 года адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №48.
Паўла асудзілі за надпіс «Жыве Беларусь» на аўтобусным прыпынку, а таксама за абрэвіятуру «ACAB» на сцяне апорнага пункта міліцыі ў Брэсце. 27 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Фалькоўскага і прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Палітвязню прысудзілі тры месяцы арышту.
Палітзняволены Лявон Халатран развітваецца з вёскай, дзе адбываў "хімію"
Лявон — валанцёр штабу Бабарыкі. Яго асудзілі па ч. 1 арт. 342 КК да двух гадоў «хіміі» за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. 22 траўня ён вярнуўся дадому.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 траўня на волю з калоніі выйшаў палітвязень Павел Чуркін. Жыхара Магілёва асудзілі на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
Таксама 25 траўня на волю выйшаў палітзняволены Рыгор Мамановіч. 15 траўня 2021 года суд Столінскага раёна асудзіў яго да 1 года «хіміі»па крымінальнай справе аб здзеку з дзяржаўнага сцяга(арт. 370 Крымінальнага кодэксу). З 6 чэрвеня 2021 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе №43.
30 траўня ён цалкам адбыў тэрмін — два гады калоніі агульнага рэжыму. На судзе хлопец прызнаў віну, таму атрымаў на паўгода менш, чым астатнія студэнцкія актывісты.
Настасся Кухарава (справа) разам з маці пасля суда
Пасля судоў са следчых ізалятараў выйшлі мінімум 11 палітвязняў (дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам). Да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову былі асуджаныя дзевяць палітвязняў:
Анастасія Тоўпік — 3 гады «хатняй хіміі»;
Ігар Ляшкевіч і Дзіяна Вашчыліна — 3 гады «хатняй хіміі»;
актывістка Вольга Гарбунова — 3 гады «хатняй хіміі»;
браты Ілля і Мікіта Валенціновічы — па 3 гады «хатняй хіміі»;
настаўніца Анастасія Кухарава — 3 гады «хатняй хіміі»;
Кацярына Нікіценка — 3 гады «хатняй хіміі»;
гісторык Вадзім Усоскі — 3 гады «хатняй хіміі»;
Маці палітзняволенай Насты Кухаравай: “Дзеля дачкі не дазваляю сабе плакаць, нават ведаючы, што з яе здзекаваліся”
Дзве палітзняволеныя жанчыны выйшлі на волю пасля суда да накіравання іх у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Гэта:
23-гадовая мінчанка Анастасія Пацехіна — 2,5 гады «хіміі»;
актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч — 4 гады «хіміі».
Марына Дуброўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырых
6 траўня з "Валадаркі" да суда былі адпушчаныя палітзняволеныя валанцёркі фонда "Страна для жизни" Юлія Сырых і Таццяна Астроўская. Ім змянілі меры стрымання. Абвінавачанні не зняты, але вядома, што ім перакваліфікавалі артыкулы (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) на больш мяккія. У СІЗА іх утрымлівалі амаль год. Яшчэ адзін валанцёр фонда Антон Сташэўскі застаецца пад вартай.
Таксама ў сярэдзіне траўня на волю з СІЗА-1 выйшла фігурантка "справы TUT.ВY" Ала Лапатка. Ёй змянілі меру стрымання — яна застаецца ў статусе абвінавачанай. Ала правяла за кратамі амаль год.
Пры гэтым, тры фігуранткі "справы TUT.ВY" застаюцца пад вартай: галоўная рэдактарка Марына Золатава, генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна і журналістка Алена Талкачова.
"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам вынікі судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і на Email: viasna@spring96.org