Human Constanta і Dissident.by: Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)

04 студзеня 2026, 17:28
Human Constanta і Dissident.by: Ад вуліц да экранаў: лічбавыя рэпрэсіі ў Беларусі (2020–2025)

Гэтая справаздача, падрыхтаваная сумесна Dissidentby і Human Constanta, аналізуе трансфармацыю рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 года з фокусам на сістэмны пераслед за анлайн-актыўнасць. Ва ўмовах, калі афлайн-пратэсты былі гвалтоўна падаўленыя, лічбавая прастора стала ключавой сферай дзяржаўнага кантролю, крымінальнага пераследу і запалохвання.

Даследаванне паказвае, як каментары ў сацыяльных сетках, антываенныя выказванні, ахвяраванні, удзел у анлайн-ініцыятывах, адміністраванне чатаў і нават мінімальныя формы лічбавага ўзаемадзеяння выкарыстоўваюцца як падставы для крымінальных і адміністрацыйных спраў. Справаздача спалучае колькасныя даныя, аналіз судовай практыкі і падрабязныя кейсы, дэманструючы, як антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Беларусі фактычна ператварылася ва ўніверсальны інструмент палітычных рэпрэсій.

Асобная ўвага надаецца наступствам лічбавых рэпрэсій, у тым ліку фармаванню атмасферы «лічбавага страху», росту самаацэнзуры, фрагментацыі грамадзянскіх супольнасцяў, выцісканню актывізму ў закрытыя і менш бяспечныя формы, а таксама сістэмнаму падрыву свабоды выказвання і доступу да інфармацыі.

Гэта справаздача падрыхтавана сумесна Dissidentby і Human Constanta, дызайн вокладкі – Ксенія Дзяруга.

ЧЫТАЦЬ СПРАВАЗДАЧУ ЦАЛКАМ (PDF)

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці