Human Constanta: Інклюзія – гэта як?

01 сакавіка 2024, 08:49
Human Constanta: Інклюзія – гэта як?

Слова інклюзія мае на ўвазе вельмі шырокае паняцце. Давайце разбірацца разам з рубрыкай #моцслова і арганізацыяй "Х'юман Канстанта". Вельмі часта нашае ўяўленне аб сацыяльным узаемадзеянні асноўваецца на паняцці нормы. Грамадскія прасторы і мерапрыемствы арыентаваны на ўсярэдненую большасць – і не ўлічваюць патрэбы і мажлівасці людзей, досвед якіх адрозніваецца.

З-за гэтага асаблівыя патрэбы цэлых груп ігнаруюцца, і паўнавартасны ўдзел у сацыяльным жыцці для іх стае недаступным – так гэтыя людзі аказваюцца вымушана выключанымі з грамадства. 

Інклюзія – гэта працэс далучэння розных груп людзей у сацыяльнае жыццё з улікам іх патрэбаў. Інклюзіўны падыход дазваляе стварыць аднолькава камфортныя ўмовы жыцця для ўсіх без выключэнняў.

Інклюзія прадугледжвае стварэнне безбар’ернага асяроддзя, у тым ліку ў самым прамым, фізічным сэнсе: будынкі і дарогі, транспарт і грамадскія прыбіральні павінны быць даступныя для карыстання ўсімі людзьмі, сярод якіх ёсць людзі з абмежаванай мабільнасцю і іншымі асаблівасцямі здароўя. Зрабіць іх перасоўванне камфортным дапамагаюць дадатковыя тэхнічныя рашэнні: пандусы, поручні, тактыльнае пакрыццё і інш. 

Але інклюзіўны падыход датычыцца не толькі фізічнага вымярэння. Узгадайце касы самаабслугоўвання ў крамах: ці кожны чалавек зможа самастойна разабрацца ў іх выкарыстанні? Або анлайн-мерапрыемствы: ці не абмяжоўвае лічбавы фармат ва ўдзеле тых людзей, якія не маюць патрэбных тэхнічных навыкаў? 

Псіхасацыяльны і інтэлектуальны аспекты нашага існавання таксама патрабуюць інклюзіўнага падыходу. Нейкія з’явы і словы, зразумелыя для большасці, для пэўных асоб патрабуюць дадатковага тлумачэння. А некаторыя тэмы, для большасці нейтральныя і безэмацыйныя, могуць быць траўматычнымі для іншых. 

Мы розныя, і гэта выдатна! Але разнастайнасць не павінна быць падставай для абмежаванняў. Кожн_ая з нас мае права на адукацыю і працу, грамадскі ўдзел і культурнае жыццё, усе мы вартыя здароўя, сацыяльнай рэалізацыі і нават якасных забаў. Каб забяспечыць доступ да камфортнага і паўнавартаснага жыцця для кожн_ай, мы павінны быць уважнымі для патрэбаў тых, хто ад нас адрозніваецца. 

Вось яшчэ некалькі прыкладаў таго, як пэўны досвед абумоўлівае наяўнасць дадатковых патрэбаў:

  • ЛГБТК+ людзі часцей сустракаюцца з абмежаваннямі на падставе іх сэксуальнасці, і таму патрабуюць прыязнага асяроддзя, дзе яны не сустрэнуцца з дыскрымінацыяй і будуць адчуваць сябе бяспечна;

  • Бацькі малых дзяцей не заўсёды могуць далучыцца да сацыяльных актыўнасцей, калі ўмовы мерапрыемства не прадугледжваюць мажлівасць наведаць яго з дзіцём (напрыклад, грае надта гучная музыка або на мерапрыемстве няма дзіцячага кутка);

  • Людзі, якія пацярпелі ад гвалту, больш чуллівыя да сацыяльнага ўзаемадзеяння: дотыкі, візуальны кантакт, закрананне пэўных тэм могуць быць для іх траўматычнымі;

  • Мігрант_кі сустракаюцца з моўным бар’ерам, а таксама адчуваюць сябе менш упэўнена, бо і мясцовасць, і лад жыцця ў ёй для іх не відавочныя. Для іх камфортнай інтэграцыі ў новае асяроддзе патрэбныя дадатковыя ўмовы: моўныя заняткі, зразумелыя інструкцыі і даведнікі, выкарыстанне ў грамадскіх прасторах міжнародных умоўных знакаў;

  • Нават харчовыя звычкі – гэта таксама асаблівасць, якую трэба ўлічваць: інклюзіўнае месца мае прапазіцыі для людзей з рознымі асаблівасцямі дыеты.

Чым больш мы дазнаемся пра разнастайнасць досведу іншых, тым больш прыхаваных абмежаванняў стаюць яўнымі і відавочнымі. Але як гэта ўсё ўлічыць і пераадолець? — Камунікаваць!

Слухаць уразлівыя групы людзей, запытвацца, з якімі бар’ерамі і перашкодамі ў штодзённым жыцці яны сустракаюцца – і якія шляхі пераадолення гэтых абмежаванняў бачаць. Менавіта ў тым, каб улічваць галасы розных людзей і клапаціцца аб роўным камфорце для ўсіх, і заключаецца інклюзія.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Х'юман Канстанты"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
04 лістапада 2025, 13:50
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
Несмотря на непрекращающиеся попытки беларусских властей ограничить доступ к информации, можно с уверенностью констатировать, что репрессии в стране не прекращаются.
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
03 лістапада 2025, 12:48
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
Эксперты на запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі кароткі спіс рэкамендацый для незалежных медыя.
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
29 кастрычніка 2025, 21:00
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
Праваабарончыя арганізацыі з усяго свету 30 кастрычніка прынялі сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 кастрычніка 2025, 12:40
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці